Вы тут

Семяняка: У пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў ідзе праца над 24 законапраектамі


У пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў ідзе праца над 24 законапраектамі, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка перад пасяджэннем Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае БелТА.


«Першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання праходзіць досыць інтэнсіўна», — сказаў Валянцін Семяняка.

Паводле яго слоў, дэпутатамі ўжо разгледжана 10 законапраектаў. «Цяпер у пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў на разглядзе знаходзіцца 24 законапраекты, 12 з іх мы прапануем уключыць у парадак дня сесіі для разгляду», — дапоўніў дэпутат.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.