Вы тут

Майстры Магілёўшчыны прывезлі 9 дыпломаў з фестывалю «Вясновы букет»


На рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных рамёстваў «Вясновы букет» у Мінску прысутнічалі творчыя дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Магілёўшчыну прадстаўлялі 70 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Магілёва, Бабруйска, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Горацкага, Дрыбінскага, Касцюковіцкага, Кіраўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага і Шклоўскага раёнаў, а таксама народны вакальны ансамбль «Крынічанька» Круглянскага Дома культуры.


— Рамеснікі Магілёўшчыны прывезлі на фестываль шмат цікавых работ — саламяных павукоў, лялькі-абярэгі, паясы, ручнікі, выбары з дрэва, гліны, лазы, — паведаміла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава. — Усе жадаючыя маглі ўзяць у іх урокі па майстэрству. А народны вакальны ансамбль з Круглага прыняў удзел у конкурсным канцэрце. Мастацкі ўзровень удзельнікаў экспазіцый, асобных работ, майстар-класаў ацэньвала прафесійнае журы. У агульным заліку Магілёўскай вобласці 9 дыпломаў.

Дыпломам I ступені ўзнагароджаны калектыў Касцюковіцкага Дома рамёстваў, народная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Прызванне» Быховской Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў і мастацтваў, народны майстар з Мсціслаўскага раёна Сяргей Кудзікоў. 

Дыплом II ступені атрымаў калектыў Дрыбінскага Дома рамёстваў, Соф’я і Аляксей Меснік з Глуска, Сяргей і Мікіта Сіліч з Бабруска, каваль Арцём Меляхаў з Магілёва. Дыпломамі III ступені адзначаны народныя майстары Таццяна Кавалёва з Хоцімскага раёна і Андрэй Ганчарэнка — з Краснапольскага.

8 майстроў Магілёўскай вобласці сталі членамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Гэта майстар па апрацоўцы скуры з Кіраўскага раёна Таццяна Каранкевіч, майстар па вышыўцы тэкстыльнай лялькі са Шклоўскага раёна Вольга Ляшкевіч, магілёўскія майстры — па вышыўцы Наталля Аніковіч, па вырабе тэкстыльнай лялькі і цацак з ваты Інэса Дудкіна, па бісерапляценні Алена Іванчыкава, па мастацкай апрацоўцы скуры Вольга Янкуліна, па бісерапляценні Святлана Якіменка, па валенні з воўны Маргарыта Васільева.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».