Вы тут

Лукашэнка: За дзесяць гадоў свайго існавання ЕАЭС пераканаўча даказаў запатрабаванасць і эфектыўнасць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прэм’ер — міністра Арменіі Нікола Пашыняна, членаў ВЕЭС-прэзідэнтаў Расіі, Казахстана і Кыргызстана Уладзіміра Пуціна, Касым — Жамарта Такаева, Садыра Жапарава-З Днём Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За дзесяць гадоў свайго існавання ЕАЭС пераканаўча даказаў запатрабаванасць і эфектыўнасць. Сёння Саюз з’яўляецца важным рэгіянальным інтэграцыйным аб’яднаннем, якое забяспечвае цеснае эканамічнае ўзаемадзеянне дзяржаў-удзельніц на аснове раўнапраўя і партнёрства», — адзначыў у віншаваннях кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць:«Далейшае пашырэнне дзейнасці арганізацыі, якая зарэкамендавала сябе як унікальная дыялогавая пляцоўка, дасць магчымасць паспяхова вырашаць маштабныя задачы, замацаваныя ў Дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, унясе важкі ўклад у сумеснае процідзеянне знешнім выклікам».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім здароўя, сіл і энергіі для дасягнення высокіх мэт. «Буду рады прадаўжэнню нашага канструктыўнага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.