Вы тут

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі Віцебск-Масква і Мінск-Віцебск на час «Славянскага базару»


Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на маршрутах Віцебск – Масква і Мінск — Віцебск на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў 2024 годзе, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


З 8 па 16 ліпеня прызначаны цягнік міжнародных ліній № 209/210 Віцебск — Масква — Віцебск. У гэтыя дні ён будзе адпраўляцца з Віцебска ў 7:15 і прыбываць у Маскву ў 16:59, у зваротным кірунку з Масквы цягнік з гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю адправіцца ў 23:55 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 8:36.

Таксама прызначаны дадатковы цягнік № 644/643 Мінск — Віцебск – Мінск. Яго расклад руху складзены з улікам праграмы фестывалю, каб пасажыры маглі прыехаць у Віцебск да вячэрняй канцэртнай праграмы, а пасля яе заканчэння адправіцца назад дадому прамым начным цягніком. З Мінска з 9 па 15 ліпеня цягнік будзе адпраўляцца ў 12:30 з прыбыццём у Віцебск у 16:01, а назад з Віцебска ён будзе адпраўляцца на наступныя суткі ў 1:28 і прыбываць у Мінск у 5:40.

Інтэр’ер вагонаў гэтых цягнікоў будзе аформлены з выкарыстаннем сімволікі фестывалю, а ў дарозе пасажыры змогуць азнаёміцца з гісторыяй і праграмай правядзення мерапрыемства.

Продаж праязных дакументаў на цягнікі № 209/210 Віцебск — Масква — Віцебск і № 644/643 Мінск — Віцебск — Мінск ужо адкрыты.

Набыць праязныя дакументы можна на сайце БЧ у раздзеле «Паслугі пасажырам», з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.