Вы тут

Музычна-паэтычную кампазіцыю да Дня Незалежнасці пакажуць у БДУ


Музычна-паэтычную кампазіцыю да Дня Незалежнасці пакажуць у БДУ. Тэматычная акцыя прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі, аб’яднанне студэнцкай аўдыторыі і фарміраванне ў яе пачуццяў любові і гонару за сваю краіну, паведамілі ў прэс-службе БДУ.


На працягу шасці тыдняў кожную сераду ў 19:00 для студэнтаў БДУ адбудуцца паказы музычна-паэтычнай кампазіцыі. Паўгадзіннае прадстаўленне ўключае дэкламаванне вершаў беларускага паэта Анатоля Вярцінскага «Я перад вамі з памяццю сваей»,«Плач спаленай вескі» і «Вечны сон — вечны звон». Таксама гледачы пачуюць песні «Досвиданья, мальчики» Булата Акуджавы, «Перад атакай!» і «Хатынь». Дапоўніць атмасферу прадстаўлення тэматычны відэашэраг аб ветэранах, Хатыні, Дні перамогі. Завершыцца кампазіцыя чытаннем твора Петруся Броўкі «Парк Перамогі».

У якасці выканаўцаў выступяць артысты народнага студэнцкага драматычнага тэатра «На балконе».

У БДУ рэалізуецца цыкл мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён уключае правядзенне студэнцкіх форумаў, праектаў, конкурсаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У бліжэйшы час запланаваны куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, выставы, круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі і акцыі. Пройдуць тэматычныя экскурсіі па гістарычных мясцінах, звязаных з ВАВ. Таксама на сайце БДУ рэалізуецца праект-хроніка «80 невядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны», які прадугледжвае штотыднёвае размяшчэнне на сайце ВНУ унікальных гісторый пра людзей, якія перажылі, прачулі і вытрымалі ўсе тыя падзеі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.