Вы тут

Азаранка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе БелТА.


У паядынку 1/64 фіналу беларуска, якая займае 21-е месца ў сусветным рэйтынгу, усяго за гадзіну ўпэўнена перайграла аргентынскую тэнісістку Надзю Падарошку, якая знаходзіцца на 59-й пазіцыі рэйтынгу WTA, — 6:1, 6:0. У другім крузе Азаранка згуляе з расіянкай Мірай Андрэевай (38-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

Таксама паспяхова стартавала другая ракетка свету Арына Сабаленка падолела ў першым крузе расійскую тэнісістку Эрыку Андрэеву (100) — 6:1, 6:2. У 1/32 фіналу саперніцай беларускі будзе японка Маюка Вучыжыма (83). Летась Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу гэтых спаборніцтваў, а Вікторыя Азаранка выбыла ў першым раўндзе.

Агульны прызавы фонд 123-га па ліку French Open складае 53,5 млн еўра, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 2,4 млн еўра. Турнір завершыцца 9 чэрвеня. У мінулым сезоне чэмпіёнкай у трэці раз у кар’еры стала лідар сусветнага рэйтынгу полька іга Свёнтэк, а ў мужчын таксама ў трэці раз перамог серб Новак Джокавіч.

Прэвэ’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.