Вы тут

Футбалісты «Фіярэнціны» другі раз запар згуляюць у фінале Лігі Еўропы


У Афінах сёння вызначыцца пераможца трэцяга па рангу клубнага футбольнага турніру Еўропы – Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.


У вырашальным паядынку італьянская «Фіярэнціна» з Фларэнцыі сустрэнецца з грэцкім «Алімпіякасам» з Пірэя. Гэты матч судзіць партугальская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Артур Дыяш.

Для «Фіярэнціны» гэта будзе другі запар фінал Лігі канферэнцый, год таму яна саступіла трафей англійскаму «Вест Хэму» (1:2). Усяго фларэнтыйская каманда пяць разоў дабіралася да фіналаў еўракубкаў, у 1961 годзе яна стала ўладальнікам Кубка УЕФА. Футбалісты «Алімпіякаса» упершыню прабіліся ў фінал кантынентальных турніраў. У складзе грэчаскага клуба выступае лепшы бамбардзір цяперашняй Лігі канферэнцый мараканскі нападаючы Аюб эль-Каабі, які забіў 10 мячоў. Акрамя галоўнага прыза ЛК, пераможца сённяшняй гульні атрымае пуцёўку ў новы сезон Лігі чэмпіёнаў.

Тыдзень таму ў фінальным паядынку другога па статусе турніру — Лігі Еўропы – футбалісты італьянскай «Аталанты» з Бергама з лікам 3:0 сенсацыйна перамаглі ў Дубліне чэмпіёна Германіі «Баер» з Леверкузэна, для якога гэта паражэнне стала адзіным за ўвесь сезон.

У першы дзень лета на лонданскім стадыёне «Уэмблі» адбудзецца фінальны паядынак галоўнага клубнага турніру Старога Свету — Лігі чэмпіёнаў, у якім самы тытулаваны клуб кантынента мадрыдскі «Рэал» будзе супернічаць з нямецкай «Барусіяй» з Дортмунда.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.