Вы тут

Наталля Качанава: Беларусь заўсёды была, застаецца і будзе надзейным сябрам для Кітая


Беларусь заўсёды была, застаецца і будзе надзейным сябрам для Кітая. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з кітайскімі парламентарыямі, паведамляе Telegram-канал Савета Рэспублікі.


«Карыстаючыся выпадкам, хацела б паведаміць, што ў Беларусі з нецярпеннем чакаюць кіраўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі і спадзяюцца на хуткую сустрэчу. Мы заўсёды рады сустрэцца з вамі на беларускай зямлі. Мы ўдзяляем выключную ўвагу падрыхтоўцы маючага адбыцца візіту Прэм’ера Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусь. Хачу вас запэўніць: Беларусь заўсёды была, застаецца і будзе надзейным сябрам для Кітая. Усепагодны і ўсебаковы характар стратэгічнага партнёрства дазваляе нашым краінам разам рухацца наперад. Мы гатовыя і далей развіваць палітычнае ўзаемадзеянне і практычнае беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах», – падкрэсліла Наталля Качанава.

«Напрыканцы яшчэ раз хацела б сказаць пра міралюбную палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне. Мы салідарныя з Кітаем па асноватворчых прынцыпах геапалітычнай бяспекі. Мір, згода, суверэнітэт, неўмяшанне ва ўнутраныя справы — гэта асноўнае, тое, на чым сёння выбудоўваецца палітыка нашых дзяржаў. Тыя задачы, якія пастаўлены кіраўнікамі Беларусі і Кітая — гэта мірны дабрабыт нашых краін і народаў».

Прэв’ю: Савет Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.