Вы тут

Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры, а ён паставіў перад прамыслоўцамі жорсткую задачу


Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падчас яго рабочай паездкі ў Оршу прадставілі сякеры беларускай вытворчасці. Раней кіраўнік дзяржавы даручаў асвоіць выпуск падобнай айчыннай прадукцыі, каб вырабы былі не горшыя за замежныя аналагі, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка ўважліва агледзеў сякеры і паабяцаў апрабаваць іх у справе. Адначасова ён паставіў жорсткую задачу перад прамыслоўцамі — ужо на працягу года асвоіць вытворчасць падобных тавараў, неабходных для працы з драўнінай.

«Гэта ганьба, што мы больш за палову (тэрыторыі Беларусі – заўв.) маем лясоў, і ўсё звозім. Яшчэ адно даручэнне. Усё для лесу павінны рабіць тут. Калі не могуць нешта для бензапілы — на першых этапах закупім. Таму на працягу гэтага года павінны пачаць гэта рабіць. Яшчэ гэта не хапала купляць», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць гэтае пытанне на кантроль КДК, бо падобнай прадукцыі закупляецца штогод на мільёны долараў.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў аб планах павялічыць ільготнае крэдытаванне на куплю айчынных тавараў. У тым ліку чакаецца пашырэнне пераліку прадпрыемстваў і прадукцыі, якую можна набываць на такіх умовах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.