Вы тут

Лукашэнка пра прэзідэнцкі адпачынак: Не ўяўляю, як можна легчы на пляжы і смажыцца пад сонцам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўспрымае адпачынак перш за ўсё як змену абставін і віду дзейнасці. Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з работнікамі завода «Легмаш» у Оршы, паведамляе БелТА.


«Я ўспрымаю адпачынак як змену сітуацыі, абставінаў, рэжыму жыцця. Я не ўяўляю, як можна легчы на пляжы і смажыцца пад сонцам. Я вясковы чалавек. З дзяцінства мяне да гэтага не прывучылі. Гэта не маё. Мне трэба чымсьці займацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў агульнапрынятым разуменні сысці ў адпачынак ён не можа: «Прэзідэнт Беларускі не можа адпачыць, таму што ў яго няма віцэ-прэзідэнта. Дзе б ні знаходзіўся прэзідэнт Беларусі, ён свае паўнамоцтвы па Канстытуцыі нікому перадаць не можа».

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што Орша, напрыклад, з’яўляецца адным з яго любімых месцаў у Беларусі, з якім звязана шмат успамінаў з дзяцінства і дзе ён з задавальненнем бавіць час.

Прэзідэнт адзначыў, што па родзе дзейнасці бывае ў многіх краінах па ўсім свеце, але заўсёды з радасцю вяртаецца на радзіму. «Нічога лепшага няма, чым Беларусь, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Нам бог падарыў унікальную краіну». Адно з яе бясспрэчных прыродных пераваг — спрыяльны клімат, асабліва добры тым, што можна па-сапраўднаму адчуць кожную пару года.

«У нас ёсць усё. Таму беражыце гэта. Разам мы павінны гэта зберагчы, для нашых дзяцей у тым ліку», — сказаў прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.