Вы тут

Лукашэнка расказаў аб дамоўленасцях з Пуціным па далейшым сумесным удзеле ў асваенні космасу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб дамоўленасцях з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным па далейшым сумесным удзеле ў асваенні космасу. Пытанне аб планах Беларусі ў гэтай сферы было зададзена кіраўніку дзяржавы супрацоўніцай завода «Легмаш» у Оршы, перадае БелТА.


Што датычыцца працягу палётаў, ёсць дамоўленасць аб тым, што расійскі бок, калі будзе такая неабходнасць, можа ўключыць прадстаўнікоў Беларусі ў лік касманаўтаў, якія будуць праходзіць ужо не паскораную падрыхтоўку, а пастаянную з доўгатэрміновымі задачамі і праграмай. «Мы з Пуціным дамовіліся: калі ласка, ён кажа, у лік касманаўтаў мы гатовыя ўключыць, — распавёў кіраўнік дзяржавы. — Калі хтосьці хоча — калі ласка. Мы дамовіліся з расіянамі — па конкурсе. Пройдзеце конкурс — будзеце ў групе касманаўтаў рыхтавацца. Гэта цяжкая праца, з вялікай рызыкай. Але, вядома, папулярная».

Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў аб планах Расіі пабудаваць сваю арбітальную станцыю. «Расіяне пачынаюць будаваць, мне Пуцін пра гэта сказаў, сваю касмічную станцыю. Цяпер яна міжнародная, куды ляцела наша касманаўт. А яны будуць будаваць сваю. Прэзідэнт Расіі сказаў: калі хочаш, далучайся, будзем разам рабіць. Наколькі гэта магчыма. Падумаць. Калі нашы разумныя людзі вырашацца на гэта, будзем удзельнічаць. Але і гэта для нас не галоўнае. Нам трэба свой сектар захаваць».

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане растлумачыў, што яшчэ з савецкіх часоў Беларусь мае сваю нішу ў касмічнай галіне. Гэта ў тым ліку розныя спадарожнікі, мікраэлектроніка. «Мы вырабляем шмат для космасу, асабліва цяпер. Пачынаючы ад мікраэлектронікі, чыпаў, дапамагаючы нашай касманаўтыцы, якая засталася ў Расіі. У савецкія часы мы многае рабілі, пачынаючы ад прыбораў да ашалёўкі касмічных лятальных апаратаў, — сказаў ён. — Мы рабілі і робім добрыя касмічныя спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, спадарожнікі сувязі можам рабіць і гэтак далей. Гэта наша ніша. Мы ў гэтым кірунку працуем і будзем працаваць. Плюс мікраэлектроніка. Мы рупліва захавалі сваю вытворчасць».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.