Вы тут

Першы ў свеце касмічны спадарожнік з дрэва пабудавалі ў Японіі


Першы ў свеце штучны спадарожнік з дрэва стварылі японскія даследнікі. У распрацоўцы браў удзел Кіёцкі ўніверсітэт і дрэваапрацоўчая кампанія з Токіа. Праца над прыладай заняла чатыры гады, паведамляе БелТА.


Распрацоўшчыкі заявілі, што іх сумесны праект стаў каштоўным крокам як для касмічнай, так і для дрэваапрацоўчай галіны. Стваральнікі спадарожніка лічаць, што іх праца адчыняе новыя магчымасці для выкарыстання драўніны. Акрамя таго, пры вяртанні на Зямлю такая прылада цалкам згарыць пры ўваходзе ў атмасферу, а гэта, у сваю чаргу, не прынясе шкоды навакольнаму асяроддзю.

Спадарожнік уяўляе сабой куб з бакамі па 10 сантыметраў таўшчынёй 4-5,5 міліметра і вагай каля аднаго кілаграма. Ён выраблены з панэляў магноліевага дрэва, аднак у яго канструкцыі прысутнічае рама, часткова зробленая з алюмінія. Таксама да яго прымацаваныя сонечныя панэлі. Прылада створана без шруб і клеючых матэрыялаў.

Спадарожнік будзе перададзены Японскаму агенцтву аэракасмічных даследаванняў і запушчаны з Касмічнага цэнтра Кэнэдзі ў Фларыдзе да Міжнароднай касмічнай станцыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.