Вы тут

Узровень харчовай бяспекі ў Беларусі дасягае 95%


Узровень харчовай бяспекі па ўсіх відах прадукцыі ў нашай краіне дасягае 95 працэнтаў. Аб гэтым, выступаючы з дакладам аб стратэгічных напрамках развіцця беларускай перапрацоўчай прамысловасці, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя Клімава, перадае БелТА.


«Пандэмійны час даказаў эфектыўнасць работы нашага аграпрамысловага комплексу. Ва ўмовах, калі можна было спадзявацца толькі на ўласныя сілы, мы забяспечылі ўсім харчаваннем сябе і знайшлі рэсурсы падзяліцца з іншымі краінамі. Вынік укладзеных у аграрны сектар Беларусі капіталаў у наяўнасці. Мы з гонарам заяўляем, што дасягнулі поспехаў. Так, сёння ўзровень харчовай бяспекі ў Беларусі дасягае 95%. Мы не вырабляем толькі тую прадукцыю, якую не можам вырабляць у сілу геаграфічных умоў. Так, у нас няма мора і пальмаў, разам з тым, асноўныя сацыяльна значныя прадукты мы выпускаем у разы большых аб’ёмах, чым спажываем», — заўважыла Марыя Клімава.

Так, мяса ў краіне вырабляецца 139 кг на чалавека, а спажываецца 98 кг. Высокая самазабяспечанасць назіраецца па яйках і гародніне. Вытворчасць малочных прадуктаў амаль у чатыры разы перавышае іх ужыванне: на чалавека вырабляецца 908 кг, а спажываецца 238 кг. Усе лішкі прадукцыі прадпрыемствы харчовай прамысловасці рэспублікі экспартуюць без шкоды для ўнутранага рынку.

Дзелавая канферэнцыя «Прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь у Год якасці» праводзіцца ўпершыню. Арганізатары ставяць перад сабой задачу прадставіць вопыт і напрацоўкі айчынных прамысловых прадпрыемстваў ва ўдасканаленні якасці прадукцыі, актывізацыі інавацыйнай дзейнасці і выпуску высокатэхналагічнай прадукцыі. Прадугледжваецца, што канферэнцыя пасадзейнічае абмену вопытам і перадавымі практыкамі паміж спецыялістамі прадпрыемстваў і стварэнню ўмоў для з’яўлення новых кантактаў, пошуку партнёраў і наладжвання кааперацыйных сувязей. Форум праводзіцца пры садзейнічанні і актыўным удзеле міністэрстваў і канцэрнаў, якія рэгулююць дзейнасць прадпрыемстваў васьмі галін прамысловасці. Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Мінскі гарадскі тэхнапарк і аргкамітэт рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь-2024».

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.