Вы тут

У Мінску 30-31 мая зменіцца арганізацыя руху транспарту на асобных участках дарог


У Мінску 30-31 мая зменіцца арганізацыя руху транспарту на асобных участках дарог. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ДП «Сталічны транспарт і сувязь».


Фота БелТА

На перыяд выканання рамонтных работ на вул.Чкалава на ўчастку ад вул.Аэрадромнай да вул. Варанянскага (не уключаючы перакрыжаванні) c 08.00 30 мая да 06.00 31 мая ўносяцца змены ў арганізацыю руху транспарту (з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку, калі не пазначана іншае).

Рух аўтобусаў маршрутаў № 100, 111, 53 з боку вул.Маскоўскай арганізуецца па вуліцах Чкалава, Брылеўскай, Вірскай, Ніколы Тэслы, пл. Стары Аэрапорт і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку ўсіх прыпынкаў, акрамя «Вірская» па вул. Брылеўскай, у адваротным кірунку — па вул. Ніколы Тэслы, пл. Стары Аэрапорт, вуліцах Аэрадромнай, Брылеўскай і далей па маршрутах.

Рух аўтобусаў маршруту № 45 на ўчастку ад вул.Маскоўскай арганізуецца па вуліцах Чкалава, Брылеўскай, Вірскай, Кіжаватава і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршруту № 93 арганізуецца па вуліцах Аэрадромнай, Брылеўскай, Варанянскага і далей па маршруце.

Рух аўтобусаў маршрутаў № 10, 191 ад вул. Жукоўскага арганізуецца па вуліцах Аэрадромнай, Брылеўскай, Чкалава і далей па маршрутах, у адваротным кірунку — без зменаў.

У ДП «Сталічны транспарт і сувязь» просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.