Вы тут

ЕЭК зацвердзіла адзіную стаўку акцызаў на цыгарэты на 2029 год


Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіў адзіную індыкатыўную стаўку акцызаў на цыгарэты з фільтрам на 2029 год. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.


Фота БелТА

«Паказчык устаноўлены на ўзроўні 45 еўра за 1000 штук з дапушчальным дыяпазонам адхілення ад яго фактычных ставак акцызаў не больш чым на 20%. Для параўнання — стаўка на 2024 год была на ўзроўні 35 еўра за 1000 штук з аналагічным дыяпазонам адхілення», — распавялі ў ЕЭК.

«Гэты паказчык выступае ў якасці арыентыру для дзяржаўных органаў, якія плануюць стаўкі акцызаў на цыгарэты з фільтрам, а таксама для вытворцаў тытунёвай прадукцыі», — растлумачыў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бахыт Султанаў.

Ён нагадаў, што гарманізацыя ставак ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем аб прынцыпах вядзення падатковай палітыкі ў галіне акцызаў на тытунёвую прадукцыю дзяржаў ЕАЭС. «Прадугледжана, што за пяцігадовы перыяд узровень адзінай індыкатыўнай стаўкі дасягне зацверджанага значэння на тэрыторыях усіх краін еўразійскай «пяцёркі», — дадаў міністр ЕЭК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».