Вы тут

Качанава: На чале палітыкі Беларусі і Кітая — народ


На чале палітыкі Беларусі і Кітая — народ, а на знешнім контуры — мір, згода, суверэнітэт і незалежнасць. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі, паведамляе БелТА.


Фота Савета Рэспублікі

«На працягу дзесяцігоддзяў нашы краіны з’яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі і жалезнымі братамі, дэманструюць сусветнай супольнасці ўзор трывалай, непарушнай дружбы і ўзаемнага даверу. У першую чаргу гэта заслуга нашых кіраўнікоў. Гэта выдатныя палітыкі сусветнага маштабу, сапраўдныя народныя лідары і патрыёты, якія цалкам прысвячаюць сябе служэнню інтарэсам сваёй краіны і народа, — сказала Наталля Качанава. — У нашых міждзяржаўных адносінах важнае значэнне маюць рэгулярныя візіты на вышэйшым і высокім узроўнях. Сустрэчы нашых лідараў надалі магутны імпульс паглыбленню традыцыйных напрамкаў супрацоўніцтва і вывелі яго на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства».

Сустрэчы, якія прайшлі падчас афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі, яшчэ раз паказалі, што палітыка нашых дзяржаў абсалютна падобная, канстатавала спікер. «Таму што на чале палітыкі Беларусі і Кітая перш за ўсё народ. А на знешнім контуры — мір, згода, суверэнітэт і незалежнасць нашых дзяржаў, неўмяшанне ва ўнутраныя справы. Упэўнена, што наш візіт надасць новы імпульс у супрацоўніцтве Беларусі і Кітая абсалютна па ўсіх напрамках», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.