Вы тут

Качанава: З моманту ўстанаўлення дыпадносін тавараабарот Беларусі і КНР вырас больш чым у 200 разоў


З моманту ўстанаўлення дыпадносін тавараабарот Беларусі і КНР вырас больш чым у 200 разоў, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі, паведамляе БелТА.


Фота Савета Рэспублікі

«У сучасных няпростых геапалітычных умовах адносіны нашых краін дынамічна развіваюцца, хутка адаптуюцца пад зменлівыя рэаліі, захоўваючы трываласць і глыбіню практычнага ўзаемадзеяння. Аб эфектыўным развіцці двухбаковых адносін сведчаць вынікі ўзаемнага гандлю. Мы шчыра рады, што тавараабарот расце. У цэлым з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін тавараабарот паміж нашымі краінамі вырас больш чым у 200 разоў. Гэта сапраўды сур’ёзнае дасягненне», — адзначыла Наталля Качанава.

Дзякуючы дальнабачнай і мудрай палітыцы лідараў Беларусі і Кітая нашы краіны сфарміравалі ўзорную мадэль стратэгічнага супрацоўніцтва, адным з напрамкаў якога з’яўляецца сумесная парламенцкая дзейнасць. У нас створана ўсёабдымная дагаворна-прававая база. «У гэтым плане асабліва паказальным стаў 2023 год. Заключана міжпарламенцкае пагадненне паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў. Павышаны статус механізму парламенцкага супрацоўніцтва – створаны Камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін. Сфарміраваны склад камітэта і ўчора адбылося яго першае пасяджэнне. У бліжэйшы час плануем сфарміраваць новы склад групы дружбы ў Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь восьмага склікання», — падкрэсліла спікер.

У апошнія гады заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая паспяхова праведзены цэлы шэраг значных мерапрыемстваў: семінар жанчын-парламентарыяў, анлайн-сустрэча па абмене вопытам беларускага і кітайскага парламентарызму, круглы стол па пытаннях маладзёжнай палітыкі Беларусі і Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».