Вы тут

Тэмпература ў Дэлі ўпершыню перавысіла 52 градусы


Тэмпература ў сталічнай акрузе Індыі Дэлі, у склад якога ўваходзіць Нью-Дэлі, упершыню ў гісторыі назіранняў перавысіла 52 градусы па Цэльсіі. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота AFP

Паводле інфармацыі метэаралагічнага дэпартамента Індыі (IMD), слупок тэрмометра ў прыгарадзе Мангешпур на паўночным захадзе Дэлі падняўся да 52,3 градуса.

У Нью-Дэлі абвешчаны чырвоны ўзровень трывогі. Жыхарам горада рэкамендавана не выходзіць на вуліцу без вострай неабходнасці, асабліва з 11.00 да 16.00, бо гэта можа прывесці да пагаршэння самаадчування. Крайнюю асцярожнасць варта праяўляць дзецям, пажылым і людзям з хранічнымі захворваннямі.

Паводле звестак The Times Of India, днём раней, 28 мая, тэмпература паветра ў Дэлі таксама паднялася да рэкордна высокага ўзроўню. У Мунгешпуры і Нарэле была зафіксавана тэмпература 49,9 градуса па Цэльсіі, у Наджафгарху яна склала 49,8 градуса.

Метэаралагічны дэпартамент Індыі выкарыстоўвае чатыры каляровых кода для папярэджання аб надвор’і: зялёны (на вуліцы бяспечна), жоўты (патэнцыйная небяспека, будзьце ў курсе), аранжавы (небяспечна, будзьце гатовыя) і чырвоны (без неабходнасці не варта пакідаць дом, перад выхадам вонкі прыміце меры засцярогі).

Метэаролагі мяркуюць, што спякота можа пачаць спадаць у канцы тыдня.

Раней самая высокая тэмпература, калі-небудзь зафіксаваная ў Дэлі, склала 49,2 градуса Цэльсія, яна назіралася 15-16 мая 2022 года.

З 1 сакавіка 2024 года ў Індыі зарэгістравана 16 тыс.выпадкаў цеплавога ўдару, 60 чалавек памерлі з-за спякоты.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.