У калектыве Ашмянскага ўчастка паштовай сувязі Смаргонскага РВПС налічваецца каля 60 чалавек. Яны абслугоўваюць насельніцтва горада і раёна колькасцю 30 тысяч. У складзе УПС — адно гарадское, адно перасоўнае і 14 стацыянарных мясцовых аддзяленняў. Аб тым, як у раёне удаецца забяспечыць неабходную якасць аказання паштовых паслуг, карэспандэнту «Звязды» расказала начальнік Ашмянскага УПС Лілія Сяргей.
Па словах Ліліі Станіславаўны, у Ашмянскім раёне налічваецца 286 населеных пунктаў, і супрацоўнікам мясцовага УПС трэба дайсці да кожнага жыхара. Сярод новаўвядзенняў, якія павінны аблегчыць працу паштальёнаў, — увядзенне мабільнага паштальёна. Цяпер не трэба траціць час, каб выпісваць шматлікія квітанцыі пры выдачы пенсій, афармленнні падпіскі на часопісы і газеты, аплаце жыллёва-камунальных паслуг.
Абнаўляюцца і паштовыя аддзяленні. Напрыклад, два гады назад быў выкананы рамонт у АПС № 3 г. Ашмяны, заменена мэбля, у аддзяленні створана гандлёвая секцыя, дзе прадстаўлены шырокі асартымент тавараў паўсядзённага попыту, як харчовых, так і гаспадарчых. Гэту секцыю з задавальненнем наведваюць шматлікія жыхары райцэнтра. Ёсць у дадзеным аддзяленні і пункт абслугоўвання карпаратыўных кліентаў — юрыдычных асоб. Ім цяпер не трэба ісці ў адным патоку з фізічнымі асобамі, каб адправіць бандэроль альбо карэспандэнцыю. І там ніколі не бывае чэргаў. Што датычыцца агульнай аператыўнай залы, то там працуе электронная чарга, што вельмі зручна для наведвальнікаў паштовага аддзялення.
— Не было ніводнага выпадку, калі б мы не наведалі кожны населены пункт раёна, — падкрэсліла начальнік Ашмянскага УПС. — Штодзень з раніцы наш аўтранспарт накіроўваецца ва ўсе вёскі, дзе супрацоўнікаў пошты з нецярпеннем чакаюць іх жыхары. Любы вясковец можа пакінуць заяўку начальніку паштовага аддзялення, якое абслугоўвае дадзены населены пункт, і гэта заяўка будзе своечасова выканана. Прычым дастаўляецца не толькі карэспандэнцыя, але і шырокі спектр спажывецкіх тавараў, неабходных мясцовых жыхарам.
Хачу адзначыць, што тавараабарот па нашым паштовым ўчастку за апошні час склаўся вельмі добры. У асноўным заяўкі ад вясковага насельніцтва паступаюць на тавары харчовай групы. Мы наладзілі цеснае супрацоўніцтва з раённымі вытворцамі харчовых тавараў, такімі, напрыклад, як крухмальны завод, Ашмянскі мясакамбінат, сыраробны завод. І таму маем магчымаць пастаўляць кліентам свежую апетытную прадукцыю.
Сярод найлепшых супрацоўнікаў, узнагароджаных нядаўна ганаровымі граматамі, Лілія Сяргей адзначыла паштальёна АПС «Кальчуны» Наталлю Бізукойць і паштальёна АПС № 3 г. Ашмяны Вялянціну Суравец. А спецыяліст па паштовай дзейнасці Дар’я Казакевіч уваходзіла ў склад абласной каманды на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства.
У калектыве ёсць сапраўдныя самабытныя таленты. Напрыклад, начальнік АПС «Гродзі» Марына Заянчкоўская вырабляе штучныя кветкавыя кампазіцыі, а праграміст прадпрыества Дзмітрый Некала стварае разнастайныя цудоўныя вырабы. Адзін з такіх вырабаў — шкатулка, як і штучныя кветкі, упрыгожвае працоўны кабінет начальніка УПС.
— Усе намаганні нашага працоўнага калектыву накіраваны на паляпшэнне якасці абслугоўвання людзей, — адзначыла Лілія Станіславаўна. — Мне прыемна, што жыхары Ашмянскага раёна гэта заўважылі і шануюць нашых работнікаў. Паверце, для мяне самая вялікая ўзнагарода — пачуць добрыя словы падзякі за нашу працу ад жыхароў горада і вёсак.
Так адзначыла ў размове з карэспандэнтам «Звязды» начальнік Чэрвеньскага УПС Аляксандра Тарасёнак. У такія дні супрацоўнікі участка паштовай сувязі наведваюць многія арганізацыі Чэрвеньскага раёна, такія, напрыклад, як «Белдзяржстрах», Райаграсэрвіс, аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей, санаторый «Волма». З гэтымі і іншымі арганізацыямі УПС цесна супрацоўнічае ўжо не першы год, там іх заўсёды цёпла сустракаюць.
— Абавязкова мы прывозім з сабой падарункі і сувеніры, якія ўручаюцца тым, хто аформіў падпіску. І перыядычныя выданні, каб кожны мог атрымаць аб іх поўнае ўяўленне, — падкрэсліла Аляксандра Мікалаеўна. — Напярэдадні вялікіх свят, напрыклад Новага года, падобныя сустрэчы ператвараюцца ў сапраўдныя шоу. Выкарыстоўваем сцэнічныя касцюмы, ствараем святочную праграмму. Ёсць у нас свой Дзед Мароз, Снягурачка. Цёпла віншуем нашых сяброў. Усё гэта вельмі падабаецца людзям, і нас заўсёды чакаюць з нецярпеннем. Як правіла, у падобных мерапрыемствах прымаюць удзел прадстаўнікі розных выданняў: пачынаючы ад рэспубліканскіх і абавязкова нашай газеты «Раённы веснік».
У ліку выдатных сяброў — выкладчыкі і вучні 4-й чэрвеньскай школы. З імі мы таксама праводзім рэгулярныя сустрэчы. Напрыклад, у кастрычніку на Сусветны дзень пошты сярод навучэнцаў праводзілася віктарына, прысвечаная прафесійнаму святу.
Дарэчы, юныя сябры не толькі запрашаюць нас да сябе, але і наведваюцца на ўчастак паштовай сувязі. Мы прапануем хлопчыкам і дзяўчынкам прыняць удзел у акцыях, якія праводзіць РУП «Белпошта». У прыватнасці, накіраваць паштоўку родным, сябрам і знаёмым. Рассылка ажыццяўляецца на бясплатнай аснове. Дзеці з задавальненнем прымаюць удзел у падобных акцыях. Ну, а мы з свайго боку ўручаем ім невялічкія падарункі.
Па словах Аляксандры Мікалаеўны, найбольшай папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца акцыі «Накіруй ліст Дзеду Марозу», а таксама віншаванні родных і блізкіх. Прычым падобную дзейнасць супрацоўнікі Чэрвеньскага УПС распаўсюдзілі па ўсіх сярэдніх навучальных установах раёна. Усяго па раёне ад школьнікаў было накіравана некалькі соцень акцыйных паштовак.
Падобныя мерапрыемствы Чэрвеньскі УПС праводзіць практычна кожны месяц. А бывае, што і часцей. І кожнае з іх пашырае кола сяброў беларускай пошты. Значную падтрымку работнікам участка сувязі аказвае раённы аддзел па адукацыі, спорце і турызме.
— Напярэдадні летняй падпісной кампаніі быў створаны чарговы план мерапрыемстваў па арганізацыі дзён падпісчыка на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна, — працягвае Аляксандра Тарасёнак. — Абавязкова наведаем усіх нашых партнёраў, якія дапамагаюць нам у арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні. Агульнымі намаганнямі будзем павялічваць колькасць падпісаных экзэмпляраў газет і часопісаў. Працягваецца актыўнае супрацоўніцтва з установамі адукацыі раёна: сённяшнія вучні — нашы будучыя падпісчыкі. Вельмі важна з юных гадоў прывіць хлопчыкам і дзяўчынкам любоў да сучаснай перыёдыкі.
Фота з архіва Червеньскага УПС
Як адзначыла начальнік Астравецкага УПС Яўгенія Гайдукевіч, з дня адкрыцця ў маі 2023 года мясцовы паштамаркет паступова павышае гандлёвы абарот арганізацыі.
— У нашым УПС паштамаркет пачаў дзейнічаць з мая мінулага года, — расказала Яўгенія Станіславаўна. — Вылучылі асобнае памяшканне, размясцілі там халадзільнае і іншае абсталяванне, і пачалі гандляваць. У нас людзі могуць набыць як харчовыя (мясныя паўфабрыкаты, малочку, разнастайныя кансервы), так і гаспадарчыя тавары. Попытам карыстаюцца дыванныя вырабы, падушкі і коўдры. І самае прыемнае, што жыхары Астраўца ідуць актыўна. Для нас гэта стала вельмі прыемным сюрпрызам.
Па словах начальніка Астравецкага УПС, многія пакупнікі адзначалі якасць нашых тавараў, свежасць прадуктаў. І гэта нядзіўна: тыя ж харчовыя тавары дастаўляюцца напрамую ад вытворцаў — такіх вядомых ў краіне прадпрыемстваў, як Віцебская бройлерная фабрыка «Ганна», Ашмянскія сыраробны завод і мясакамбінат, іншыя прадпрыемствы.
У памяшканні паштамаркета нядаўна быў выкананы рамонт. Устаноўлены новыя вітрыны і стэлажы. Усё зраблена для таго, каб у гандлёвай зале кожнаму пакупніку было прыемна і зручна набываць тавары. Ну, а добры настрой наведвальнікам стварае спецыяліст па паштовай дзейнасці Тэрэса Лукашэвіч, якая з’яўляецца сапраўднай гаспадыняй гандлёвай залы.
— Не здзіўляйцеся, — працягвае Яўгенія Станіславаўна. — У паштамаркеце ў нас працуе ўсяго адзін супрацоўнік. Тэрэса Іосіфаўна цудоўна выконвае свае службовыя абавязкі. Яна — адна з нашых найстарэйшых работніц. Заўсёды з усмешкай, добразычлівая і спагадная. Добрае слова знойдзе для кожнага пакупніка. Пра такіх гавораць, што чалавек — на сваім месцы. Карыстаецца вялікай павагай не толькі ў калег, але і ў шматлікіх наведвальнікаў паштовага аддзялення. У тым, што людзі наведваюць паштамаркет даволі ахвотна, безумоўна, ёсць і яе вялікая заслуга.
Сяргей РУЧАНАЎ
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.