Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1–4 чэрвеня здзейсніць дзяржаўны візіт у Манголію


Афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам адбудуцца ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва для максімальна поўнага раскрыцця патэнцыялу беларуска-мангольскіх адносін. Перш за ўсё размова пойдзе аб магчымасцях пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пастаўках на мангольскі рынак запатрабаванай харчовай і прамысловай прадукцыі айчынных прадпрыемстваў, сумеснай рабоце па лініі АПК.


Фота БелТА

Чакаецца, што па выніках перагавораў бакі падпішуць шэраг двухбаковых дакументаў, якія ўмацуюць фундамент двухбаковага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміцца з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі.

Паралельна з мерапрыемствамі дзяржаўнага візіту ва Улан-Батары адбудзецца Мангола-Беларускі бізнес-форум, падчас якога прадстаўнікі дзелавых колаў абодвух бакоў дэталёва азнаёмяцца з магчымасцямі адзін аднаго, абмяркуюць практычныя пытанні па канкрэтных кірунках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.