Вы тут

Міліцыя Мінска праверыла месцы адпачынку моладзі


У месцах масавага адпачынку моладзі Мінска праведзены рэйдавыя мерапрыемствы з мэтай спынення распаўсюджвання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Вынікамі рэйду з падзяліліся ў ГУУС Мінгарвыканкама.


За два тыдні сталічныя міліцыянеры сумесна з зацікаўленымі службамі праверылі каля 300 забаўляльных устаноў, у выніку чаго выявілі шэраг парушэнняў. Падчас рэйдавых мерапрыемстваў у цэнтры горада супрацоўнікі затрымалі афіцыянта і бармэна сталічнага рэстарана (23 і 21 год), якія на працоўным месцы захоўвалі гашыш, а таксама вырошчвалі каноплі на дачным участку аднаго з затрыманых.

«У Кастрычніцкім раёне службовы сабака знайшоў у 20-гадовага наведвальніка кафэ разавую дозу марыхуаны. У выніку далейшых мерапрыемстваў устаноўлена, што фігурант арганізаваў па месцы жыхарства памяшканне для вырошчвання канопляў. З’яўляючыся спажыўцом, затрыманы таксама частаваў наркотыкам сяброў. Фрунзенскім раёне аператыўнікі затрымалі дваіх распаўсюджвальнікаў наркотыкаў, жыхароў Жодзіна (33 і 26 гадоў), у якіх пры сабе знаходзілася каля 50 г гашышу», — распавялі ў міліцыі.

У начным клубе на вул. Кастрычніцкай супрацоўнікі затрымалі з разавымі дозамі гашышу дваіх прыяцеляў (23 і 25 гадоў), яшчэ адна 31-гадовая мінчанка была затрымана каля клуба з альфа-PVP. Таксама ва ўзаемадзеянні са службай ДАІ ў паркавай зоне адпачынку затрыманы мінчанін (39 гадоў), які кіраваў аўтамабілем у стане наркатычнага ап’янення і захоўваў пры сабе псіхатроп.

Па выніках рэйдаў распачата 10 крымінальных спраў за незаконны абарот наркотыкаў.

«Мерапрыемствы, накіраваныя на спыненне незаконнага абароту наркотыкаў сярод моладзі, будуць прадоўжаны», — рэзюмавалі ў ДАІ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.