Вы тут

У Гомелі праходзіць трэніроўка па рэсурсным забеспячэнні ПАВА у ваенны час


Трэніроўка па рэсурсным забеспячэнні пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС у ваенны час праходзіць у Гомелі, перадае БелТА.


Фота: МНС

На афіцыйным адкрыцці мерапрыемства старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко падкрэсліў актуальнасць вучэнняў. «Фактычна за 30 км ад нас працягваецца спецыяльная ваенная аперацыя. Восем раёнаў нашай вобласці знаходзяцца на прыграніччы ўздоўж паўднёвых рубяжоў. Нарастаюць пагрозы, не гучаць пасылы аб міры. Няпростае становішча склалася на заходніх рубяжах, дзе назапашана вялікая групоўка войскаў. І мы павінны быць гатовы да ўсіх магчымых варыянтаў развіцця падзей. На гэта нацэльвае і кіраўнік дзяржавы», — падкрэсліў Іван Крупко.

Ён нагадаў, што дзейны сілавы блок цалкам уключаны ў рэжыме рэальнай сітуацыі. «Таксама актуальныя вучэнні падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны, апалчэння і інш. Цяпер стартавала трэніроўка па рэсурснаму забеспячэнню пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гомельскага абласнога МНС — аднаго з найбуйнейшых падраздзяленняў. Аналагічныя трэніроўкі неабходна адпрацаваць у раёнах вобласці», — адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама.

Як указалі арганізатары, трэніроўка па рэсурснаму забеспячэнню ў ваенны час дае магчымасць адпрацаваць арганізацыю прыёму мабілізацыйных рэсурсаў, праверыць гатоўнасць грамадзянскіх фарміраванняў ГА — інжынерна-тэхнічнай і медыцынскай службы. Сярод навучальных задач — арганізацыя функцыянавання пункта збору насельніцтва, якое часова адсяляецца, вывучэнне наяўнасці рэзерваў матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі НС, арганізацыя ўзброенай аховы будынкаў, іншых аб’ектаў і тэрыторыі, а таксама забеспячэнне харчаваннем і гаруча-змазачнымі матэрыяламі. На працягу двух дзён таксама адпрацаваны механізмы прадастаўлення аўтамабільнай, дарожнай, будаўнічай тэхнікі, аказання медыцынскіх паслуг работнікам АПНС.

«На гэтым этапе разгледзім гатоўнасць арганізацый Гомеля да выканання прынятых на сябе абавязацельстваў па забеспячэнню органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях гаруча-змазачнымі матэрыяламі, гарачым харчаваннем, медыцынскай маёмасцю», — падкрэсліў першы намеснік Міністра па НС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Худалееў.

Навучальныя мэты трэніроўкі — праверка рэальнасці выканання спланаваных мерапрыемстваў па рэсурсным забеспячэнні органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ва ўмовах ваеннага часу. Таксама мерапрыемствы прадэманструюць ступень гатоўнасці арганізацый па рэсурсным забеспячэнні АПНС і дазволяць умацаваць практычныя навыкі па забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання арганізацый ва ўмовах ваеннага часу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.