Вы тут

Мінпрацы правядзе прамыя тэлефонныя лініі 31 мая


Напярэдадні Дня абароны дзяцей у сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пройдуць прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях летняй занятасці і дзяржаўнай дапамогі сем’ям з дзецьмі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.


Фота: БелТА

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама адкажуць на пытанні па летняй працоўнай занятасці навучэнскай моладзі і дзяржаўных дапамог сем’ям 31 мая. Званкі будуць прымацца з 10.00 да 12.00.

У самім міністэрстве на пытанні аб летняй працоўнай занятасці навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час адкажа кансультант аддзела арганізацыі работы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва і альтэрнатыўнай службы ўпраўлення палітыкі занятасці Наталля Клімовіч па тэлефоне 8 (017) 222 49 54. Па пытаннях дзярждапамог сем’ям з дзецьмі — начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Святлана Белаш па тэлефоне 8 (017) 222 49 39.

На ўсе пытанні адкажуць і рэгіянальныя спецыялісты камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Так, у Брэсцкай вобласці прамую лінію аб летняй занятасці правядзе галоўны спецыяліст аддзела садзейнічання занятасці насельніцтва і прафесійнай падрыхтоўкі беспрацоўных Святлана Лажуева па тэлефоне 8 (0162) 211650, у Віцебскай — начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Крысціна Зелянко (8 (0212) 659308), у Гомельскай — галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Дзмітрый Дорашаў (8 (0232) 509304).

У Гродзенскай вобласці на пытанні адкажуць намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва камітэта Вікторыя Гарачава (8 (0152) 608615), у Магілёўскай — галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Вольга Кірылава (8 (0222) 752340), у Мінскай — начальнік аддзела садзейнічання занятасці насельніцтва упраўлення па занятасці насельніцтва Алена Забаўская (8 (017) 5168114), у Мінску — намеснік начальніка аддзела арганізацыі садзейнічання занятасці насельніцтва ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта Наталля Сілістроўская (8 (017) 3434869).

Па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, да прамой тэлефоннай лініі падключыцца цэнтральны апарат Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. З жадаючымі пагутарыць намеснік кіраўніка фонду Кацярына Ліхачова па тэлефоне 8 (017) 2271467.

Удзел прымуць і рэгіянальныя ўпраўленні ФСАН. У Брэсцкай вобласці прамую лінію правядзе намеснік начальніка ўпраўлення Вадзім Калюх па тэлефоне 8 (0162) 218990, у Віцебскай — начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў Аляксандр Патрушаў (8 (0212) 654193), у Гомельскай — першы намеснік начальніка ўпраўлення Кірыл Мон 8 (0232) 520065), у Гродзенскай вобласці — першы намеснік начальніка ўпраўлення Таццяна Хонцар (8 (0152) 683370), у Магілёўскай вобласці — першы намеснік начальніка ўпраўлення Святлана Быкава (8 (0222) 296402), у Мінскай — першы намеснік начальніка Таццяна Карачун (8 (017) 3115301), у Мінскім гарадскім упраўленні — намеснік начальніка ўпраўлення Іван Лаўрыновіч (8 (017) 2416389).

Акрамя таго, па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі адкажуць у камітэтах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У Брэсцкім аблвыканкаме з жадаючымі пагутарыць намеснік старшыні камітэта Васіль Салаўчук па нумары 8 (0162) 203417, у Віцебскім — начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў Аляксандр Патрушаў (8 (0212) 654193), у Гомельскім — начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Галіна Мароз (8 (0232) 509171), у Гродзенскім — намеснік старшыні камітэта, начальнік упраўлення пенсій і дапамог Аліна Варанюк (8 (0152) 608203), у Магілёўскім — намеснік старшыні камітэта Святлана Сцяпанава (8 (0222) 752326), у Мінскім — начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання Людміла Вашчыла (8 (017) 5004760), у Мінскім гарвыканкаме — намеснік старшыні камітэта Вольга Васілеўская (8 (017) 3585524).

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.