Вы тут

Ганчарэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера екацярынбургскага «Урала»


Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбалістаў екацярынбургскага «Урала», паведамляе БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

У гэтым сезоне ўральская каманда заняла 14-е месца ў расійскай прэм’ер-лізе і трапіла ў стыкавыя матчы. Учора ў першым з іх падапечныя Віктара Ганчарэнкі з лікам 0:2 прайгралі ў Екацярынбургу тальяцінскаму «Акрону», які быў трэцім у першай лізе. Да паядынку ў адказ з «Акронам», які адбудзецца 1 чэрвеня ў Тальяці, «Урал» рыхтуе адзін з асістэнтаў Ганчарэнкі Яўген Авяр’янаў. У трэнерскі штаб екацярынбургскага клуба таксама ўваходзіць яшчэ адзін беларускі спецыяліст Аляксандр Ермаковіч, а ў складзе гуляюць некалькі беларускіх футбалістаў.

Віктар Ганчарэнка ўзначаліў «Урал» у жніўні 2022 года, а да гэтага доўгі час працаваў у барысаўскім БАТЭ, пасля чаго трэніраваў краснадарскую «Кубань», маскоўскі ЦСКА, «Уфу» і «Краснадар».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.