Вы тут

Сабаленка выйшла ў трэці раўнд «Ралан Гарос»


Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на старце адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У сённяшнім паядынку 1/32 фіналу другая ракетка свету абгуляла японскую тэнісістку Маюку Учыжыму, якая знаходзіцца на 83-м месцы ў рэйтынгу WTA, — 6:2, 6:2. У трэцім раўндзе Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж іспанкай Паўлай Бадасай (139) і прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (39). У першым крузе беларуска разграміла расіянку Эрыку Андрэеву (100) — 6:1, 6:2.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (21) у 1/64 фіналу абыграла прадстаўніцу Аргенціны Надзю Падарошку (59) — 6:1, 6:0. Наступнай саперніцай Азаранкі будзе расійская тэнісістка Міра Андрэева ​​(38). Год таму Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Францыі, а Вікторыя Азаранка выбыла пасля першага круга.

Агульны прызавы фонд 123-га па ліку French Open складае 53,5 млн еўра, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе запрацуюць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 2,4 млн еўра. Турнір завершыцца 9 чэрвеня. У мінулым сезоне чэмпіёнкай трэці раз у кар’еры стала лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтэк, а ў мужчын таксама трэці раз перамог серб Новак Джокавіч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.