Вы тут

Правілы аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў абнавілі ў Беларусі


Пастановай Савета Міністраў ад 29 мая 2024 года нумар 390 у новай рэдакцыі выкладзены правілы аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 7 снежня 2020 года нумар 708, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Фота БелТА

Згодна з правіламі пералік мікрапапуляцый зубра асноўнага генафонду і трымальнікаў мікрапапуляцый зубра асноўнага генафонду ўстанаўлівае і змяняе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на аснове прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дакументам вызначана, што дапускаюцца ўтрыманне і (або) развядзенне ў няволі зуброў рэзервовага генафонду. Пры гэтым замацавана, што адносна зуброў асноўнага генафонду ўтрыманне і (або) развядзенне іх у няволі магчыма для ўсялення (уключаючы рассяленне), інтрадукцыі, рэінтрадукцыі, акліматызацыі, скрыжавання на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, правядзення ветэрынарна-прафілактычных мерапрыемстваў і навуковых даследаванняў, утрымання ў заалагічных парках (зоагадавальніках) для захавання біялагічнай разнастайнасці.

Правіламі ўстаноўлены парадак і ўмовы аднясення зуброў да зуброў асноўнага і рэзервовага генафондаў, патрабаванні па ахове зуброў, парадак і ўмовы адлову зуброў з асяроддзя іх пражывання, парадак і ўмовы здабычы зуброў рэзервовага генафонду.

Новай рэдакцыяй, у прыватнасці, удакладняецца, якія зубры адносяцца да зуброў рэзервовага генафонду: узятыя (адлоўленыя) у мікрапапуляцыях зубра асноўнага генафонду і ўселеныя ў паляўнічыя ўгоддзі; у мікрапапуляцыях зубра рэзервовага генафонду, уключаючы іх патомства; якія ўтрымліваюцца і (або) разводзяцца ў няволі, за выключэннем вызначаных правіламі выпадкаў. Таксама актуалізаваны пералік крытэрыяў аднясення зуброў да зуброў рэзервовага генафонду, асноўныя напрамкі аховы зуброў асноўнага і рэзервовага генафондаў і іншыя.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з правіламі палявання, зацверджанымі ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 года нумар 112. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.