Вы тут

Лукашэнка праінспектаваў эксперыментальныя палі на сваёй малой Радзіме


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў эксперыментальныя палі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях, паведамляе БелТА.


Скрыншот відэа

У народзе гэтыя палі называюць яшчэ «прэзідэнцкімі». Кожны год на гэтых палях, на стыку дзвюх абласцей, беларускія аграрыі праводзяць важныя для ўсёй краіны эксперыменты, высяваючы розныя культуры, параўноўваючы айчынныя і імпартныя сарты, строга выконваючы тэхналогіі і прынцыпы севазвароту. Затым лепшы вопыт распаўсюджваецца на ўсю краіну.

«У бягучым годзе на гэтых палях пасеяны кукуруза на зерне (розных сартоў) і травы — канюшына, люцэрна, сумесь «канюшына — цімафееўка». Агледзеўшы ўсе пасевы, Прэзідэнт ацаніў іх як вельмі добрыя, і нават блізкія да ідэальных», — напісаў Telegram-канал «Пул Першага».

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам Нацыянальнай акадэміі навук і ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтай рабоце, у тым ліку і фермерам, якія працуюць на гэтай зямлі.

Як вядома, сельскай гаспадарцы Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу. Развіццё гэтай галіны ў цэлым на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт асабіста праводзіць эксперыменты, каб быць у курсе апошніх тэндэнцый, апрабаваць тэхналогіі і новыя віды культур. Потым лепшыя і самыя паспяховыя з напрацовак укараняюцца ў жыццё ўжо масава.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.