Вы тут

Беларусь і Манголія рыхтуюць пагадненне аб узаемным прызнанні вадзіцельскіх пасведчанняў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Манголіяй аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў. Адпаведны ўказ нумар 216 кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 мая, паведамілі БелТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА

Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. На іх правядзенне, а таксама на падпісанне дакумента ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў.

У адпаведнасці з гэтым дагаворам Беларусь і Манголія ўзаемна прызнаюць вадзіцельскія пасведчанні. Грамадзяне дзяржавы аднаго боку, якія маюць дазволы на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі дзяржавы другога боку, маюць права абмяняць вадзіцельскія пасведчанні без здачы тэарэтычных і практычных экзаменаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.