Вы тут

КДК: Істотных заўваг па ходзе правядзення ЦЭ не выяўляецца


Істотных заўваг па ходзе правядзення цэнтралізаванага экзамену не выяўляецца, паведаміў журналістам намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч перад пачаткам ЦЭ па беларускай і рускай мовах у Дзяржынскім дзяржаўным каледжы, перадае БелТА.


Фота БелТА

«У цэлым можна сказаць, што кампанія праходзіць спакойна, у штатным рэжыме. Нейкіх істотных заўваг мы не выяўляем», — сказаў Андрэй Лабовіч.

Распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2024 годзе створана група па разглядзе зваротаў, звязаных з правядзеннем уступнай кампаніі. Таксама на час работы дзяржаўнай камісіі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю і камітэтах дзяржкантролю абласцей арганізавана работа гарачых тэлефонных ліній.

Паводле слоў намесніка старшыні КДК, звароты, якія паступаюць, звязаны ў асноўным з запісам на рэзервовыя дні тых, хто па пэўных прычынах не трапіў на экзамен у асноўны дзень. «Усе звароты разглядаюцца ў кароткія тэрміны, заяўнікам паведамляюць аб прынятым рашэнні, каб яны мелі магчымасць паказаць свае веды ў рэзервовыя дні», — сказаў ён.

Гаворачы аб першым ЦЭ, Андрэй Лабовіч абазначыў нязначныя парушэнні. «Шэсць чалавек было адхілена ад здачы цэнтралізаванага экзамену: тры па прычыне праносу тэлефонаў, адзін — шпаргалкі, адзін спрабаваў вынесці тэставыя заданні і адзін — за парушэнні ліміту часу на здачу экзамену», — адзначыў ён.

Акрамя таго, восем чалавек не прымалі ўдзел у ЦЭ па стане здароўя. Яны змогуць здаць экзамен у рэзервовы дзень.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.