Вы тут

Парламентарыі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі пытанні развіцця сельскіх тэрыторый


У Мінску прайшоў семінар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі на тэму «Актуальныя пытанні сацыяльна-працоўных адносін і сацыяльнага развіцця сельскіх тэрыторый Саюзнай дзяржавы». Што патрэбна, каб моладзь заставалася ў вёсцы? Як стварыць там прывабнае грамадскае асяроддзе і працоўныя месцы? Адказы ў тым ліку і на гэтыя пытанні пастараліся знайсці парламентарыі.


Фота БелТА

Удзельнікі абмеркавалі розныя аспекты развіцця сельскіх тэрыторый, такія як праца, занятасць і самазанятасць з улікам неабходнасці дыверсіфікацыі і шматукладнасці эканомікі, разгледзелі пытанні дашкольнай, агульнай і прафесійнай адукацыі ў вёсцы, прафарыентацыі, падрыхтоўкі кадраў для розных галін эканомікі, а таксама праблемы моладзі.

— Мы невыпадкова ўзнялі пытанне аб сацыяльным развіцці вёскі. Часта жыццё ў вёсцы і ў горадзе рознае. І задачу сціраць гэту розніцу ніхто не адмяняў, мы зацікаўлены, каб жыццё ў вёсцы было такім жа насычаным, як у многіх гарадах — падкрэсліў член Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя, член Камітэта Дзярждумы па развіцці Далёкага Усходу і Арктыкі Мікалай Навічкоў.

Ён адзначыў, што гэта датычыцца пытанняў аховы здароўя, адукацыі, культурнага развіцця, вольнага часу. Працягваючы тэму развіцця вёскі, парламентарый дадаў, што Расіі цікавы вопыт беларускіх аграгарадкоў.

— У нас з’яўляецца паняцце сельскай агламерацыі. Размова ідзе аб тым, каб прывозіць перапрацоўшчыкаў на тэрыторыі, дзе непасрэдна вырабляецца прадукцыя сельскай гаспадаркі. Каб людзі і прыбытак заставаліся на месцы. Таму тут вопыт Беларусі для нас вельмі каштоўны, — падкрэсліў Мікалай Навічкоў.

Важна спыніць адток людзей з сельскіх тэрыторый, звярнуў увагу член Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка:

— Відавочна, што галоўным сёння з’яўляецца стварэнне ўмоў для сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскіх тэрыторый. Нам неабходна стрымаць адток насельніцтва з сельскіх тэрыторый і стварыць усе ўмовы для занятасці, у тым ліку маладых людзей. Мы праводзілі невялікае сацыялагічнае даследаванне, каб даведацца, чаго ж сёння моладзі не хапае. На першае месца выйшла зусім не заработная плата. Вялікае значэнне ў вёсках і аграгарадках мае развітае грамадскае асяроддзе. Размова ідзе аб установах адукацыі, магчымасцях культурнага адпачынку.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.