Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў былі пытанні бяспекі і недапушчэння эскалацыі ўкраінскага канфлікту. Таксама лідары абмеркавалі маючы адбыцца XІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які сёлета прыме Віцебская вобласць, і прадстаўніцтва расійскай дэлегацыі на гэтым маштабным мерапрыемстве.
Яшчэ адной тэмай размовы стала вялікая і значная дата — 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут прэзідэнты таксама абгаварылі пытанне прадстаўніцтва Расіі на парадзе 3 ліпеня ў Мінску. У ходзе абмеркавання міжнароднага парадку дня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі пытанні будучага саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане. Яны таксама дамовіліся аб сустрэчы на палях саміту. Што да эканомікі, Прэзідэнт Расіі праінфармаваў беларускага калегу аб рабоце Урада Расіі па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у час яго нядаўняга афіцыйнага візіту ў Мінск.
Таксама ў ходзе размовы былі закрануты дэталі і пытанні візіту Прэзідэнта Беларусі ў Манголію і Іркуцкую вобласць.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.