Вы тут

У «Звяздзе» прайшоў круглы стол беларускіх і расійскіх пісьменнікаў і бібліятэкараў


У «Звяздзе» прайшоў круглы стол беларускіх і расійскіх пісьменнікаў і бібліятэкараў на тэму «Правільнае чытанне: выбар за чытачом». Арганізатары — Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда». 


Фота з адкрытых крыніц

Галоўны лейтматыў літаральна ўсіх выступленняў у час круглагага стала — дзіцячае чытанне, дзіцячае кнігавыданне павінны мець надзвычайную грамадскую і дзяржаўную падтрымку. Будучыня — за тымі людзьмі, хто чытае папяровую кнігу. Штучны інтэлект, развіццё лічбавізацыі не павінны зацьміць напрацаваны стагоддзямі кніжны партфель прыгожага пісьменства. 

Сярод удзельнікаў дыскусіі з расійскага боку былі і дырэктар Ленінградскай абласной дзіцячай бібліятэкі Майя Куракіна, і вядомы расійскі дзіцячы пісьменнік Сяргей Махоцін, і іншыя прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці. Сяргей Анатольевіч звярнуў асаблівую ўвагу на грамадскую ацэнку пісьменніцкай працы, расказаў пра тыя літаратурныя прэміі, якія існуюць у Расіі. 

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч расказаў пра фармат дзяржаўнай падтрымкі ўвогуле кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь. Спыніўся болей падрабязна на тэматычных аспектах, з якімі звязаны кнігі для самых маленькіх чытачоў і для падлеткаў. Расказаў пра шырокі фестывальны рух, скіраваны на прапаганду дзіцячай кнігі, пра тыя ідэі, якія пісьменнікі і выдаўцы рэалізоўваюць супольна з бібліятэкарамі, культурна-асветнымі работнікамі і нават музейшчыкамі краіны. Асабліва падрабязна Алесь Мікалаевіч спыніўся на праграме штогадовага фестываля «Міхасёвы прыгоды», пляцоўкай для арганізацыі якога выступае Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. 
Удзел у працы круглага стала прыняла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня секцыі дзіцячай ліатаратуры СПБ Алена Стэльмах. Яна звярнула ўвагу на формы і метады па прапагандзе дзіцячай кнігі, расказала пра дайджэст лепшых дзіцячых кніг, які штогод рыхтуецца ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, пра розныя інціыятывы беларускіх літаратараў па пашырэнню прасторы дзіцячага чытання. 
На сустрэчы гучалі імёны расійскіх пісьменнікаў розных пакаленняў, чые кнігі ў апошнія гады пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда»: Яўгена Еўтушэнкі, Барыса Косціна, Валянціна Распуціна, Алеся Кажадуба, Валерыя Казакова... 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.