Вы тут

Пачатак лета — з кітайскай культурай


1 чэрвеня ў сталіцы нашай краіны пройдзе вялікае свята пад назвай «Чай для гармоніі свету». Арганізатары — Міністэрства культуры і турызма Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь, Мінскі гарвыканкам. Выканаўцы — Кітайскі культурны цэнтр у Мінску, Дэпартамент культуры і турызма Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія КНР, упраўленне культуры Мінгарвыканкама. Суарганаізатары — Асацыяцыя кітайскіх суайчыннікаў «Хуацяо», Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, Інстутытут Канфуцыя ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ, Інстытут Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. 


Фота: БелТА

Цырымонія адкрыцця свята «Чай для гармоніі свету» пачнецца 1 чэрвеня ў 13.30. Месца правядзення — Плошча Свабоды (Верхні горад). А 14-й гадзіне пачнецца гала-канцэрт. А ў 20.00 — 22.00 будзе паўтарэнне гала-канцэрта. Галоўнае дзеянне на свяце — сама чайная цырымонія. Пройдзе на Плошчы Свабоды і фестываль кітайскай кухні. Таксама можна будзе наведаць майстар-класы па кітайскай культуры. 

Свята, якое ўмацоўвае традыцыі яднання Беларусі і Кітая, — сапраўдная жамчужына ў культурным і асветніцкім жыцці Мінска. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.