Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. На гэтым тыдні варта звярнуць увагу на знакі, якія робіць лёс. А вось папярэджвае ён вас пра небяспеку або звяртае вашу ўвагу на ўдалы збег абставін, загадзя не скажаш. У сераду можаце атрымаць вельмі выгадную прапанову. У пятніцу акуніцеся з галавой у бягучыя справы, так пазбегнеце інтрыг і плётак.


Фота: pexels.com

Цялец. Паспрабуйце вырашаць пасільныя для вас задачы, а не ўзвальваць на сябе мноства спраў, не перанапружвайцеся. Ёсць верагоднасць, што сутыкняцеся з несправядлівасцю ў адносінах да сябе з боку начальства, патрабаванні да вашай працы могуць быць завышаныя. У пятніцу непажадана прымаць паспешлівых рашэнняў аб змене работы ці іншых кар’ерных пытаннях. Тыдзень спрыяльны для сяброўскіх кантактаў і зносін на сайце знаёмстваў.

Блізняты. Вашы намаганні будуць узнагароджаны, настаў час атрымання вынікаў. Ваш аўтарытэт на высокім узроўні, навакольныя будуць прыслухоўвацца і прасіць у вас парады. У асабістым жыцці чакаюцца проста бліскучыя перспектывы і вельмі прыемныя перамены. Жаданні выконваюцца хутчэй, чым вы маглі чакаць.

Рак. Неабходна павысіць свой прафесійны ўзровень, набыць новыя веды, якія дазваляюць рушыць наперад па кар’ернай лесвіцы. Калегі і начальства ацэняць вашы таленты. Пры ўсёй шырыні натуры і пачуцці абавязку паспрабуйце захаваць заробленыя грошы для асабістага ўжывання. Калі былі праблемы са здароўем, то вы пра іх забудзецеся, усё вырашыцца найлепшым чынам.

Леў. На гэтым тыдні ваша шматзначнае маўчанне акажацца на вагу золата. Калі не прагаворыцеся, то, верагодна, ваша жыццё значна палепшыцца. У першай палове тыдня чакаюцца цікавыя сустрэчы. Сакрэты, якія старанна захоўваеце, адкрыюць новыя далягляды. У сераду пастарайцеся не высвятляць адносіны і не папракаць навакольных, не разабраўшыся ў сітуацыі. У выхадныя спакой і адзінота пад яблыняй ці з відам на раку дазволяць хутка аднавіць сілы.

Дзева. Можаце адчуць прыліў творчай энергіі і жаданне перамен. Ёсць шанц шмат чаго дамагчыся, але пазбягайце пустых, цяжкіх размоў. У панядзелак будуць удалыя паездкі і камандзіроўкі. Вас чакае поспех, калі будзеце працаваць у калектыве аднадумцаў. Лёс прапануе пайсці на абдуманую рызыку і дапаможа дабіцца станоўчага выніку. Работа можа запатрабаваць максімальнай аддачы сіл і часу — аб’ектыўна ацаніце свае рэальныя магчымасці. Не забывайце пра сям’ю. Не варта пазбягаць дома. Неабходна здабыць унутраную раўнавагу. Не ўвязвайцеся ў інтрыгі і не зважайце на плёткі.

Шалі. На гэтым тыдні прыйдзецца паглыбіцца ў работу, разбярыцеся са справамі, якія назапасіліся. Не правакуйце сваімі дзеяннямі і выказваннямі незадаволенасць навакольных. Давядзецца адказваць за свае старыя ўчынкі. Рабіце для іншых толькі тое, што зрабілі б для сябе, і не займайцеся самападманам, перабольшваць рэчаіснасць не варта. Магчымы прыемныя паездкі і сустрэчы. У суботу чакайце перспектыўныя рамантычныя прапановы.

Скарпіён. Неабходны актыўныя дзеянні, а вы ўсё ніяк не можаце разабрацца ў сабе. На гэтым тыдні прыміце важнае рашэнне. Менш займайцеся руціннай работай і больш увагі аддайце творчасці, бо імправізацыя можа стаць больш карыснай, чым дакладны разлік. Адпачынак планаваць не толькі можна, але і трэба, і тады мары аб далёкай паездцы акажуцца рэальнасцю.

Стралец. Пажадана прыцішыць ваш байцоўскі запал і больш уважліва паставіцца да дзелавых праектаў. Якіх-небудзь непрадбачаных праблем тыдзень не абяцае. Рэалізацыя намечаных планаў павінна прайсці на добрым узроўні. Каб не сапсаваць адносіны са сваякамі, выдзеліце ім час, дапамажыце, праявіце цікавасць да іх праблем. У канцы тыдня вам проста неабходна заняцца асабістым жыццём.

Казярог. Паспрабуйце заняцца аўтатрэнінгам, супакоіць сябе і не звяртаць увагі на мітусню. Усе рашэнні неабходна прымаць на цвярозую галаву, не дазваляючы эмоцыям умешвацца ў працэс. У сярэдзіне тыдня магчымы пэўныя праблемы ў адносінах з калегамі і начальствам. У чацвер вас можа наведаць нечаканае жаданне здзейсніць творчы прарыў, але варта сувымяраць свае сілы, магчыма, варта крыху пачакаць. Не трэба пачынаць ніякіх спраў з дрэнным настроем, паспрабуйце спачатку яго палепшыць.

Вадаліў. Не мае сэнсу супраціўляцца нейкім абставінам і спрабаваць штосьці змяніць. Надышоў момант, калі лепш плыць па цячэнні, так вы сэканоміце сілы і час. Хутка ўсё зменіцца да лепшага само. Ужо ў суботу шматлікія незразумелыя сітуацыі могуць вырашыцца самым нечаканым чынам. Аддайце больш увагі блізкім, ім проста неабходна ваша падтрымка і дапамога, але не дазваляйце згружаць усе свае праблемы на вас.

Рыбы. Надыходзіць спрыяльны час для пераасэнсавання сваіх паводзін і дасягненняў. Новы погляд на рэчы дасць магчымасць сфармуляваць новыя ідэі. У вашых сілах змяніць у лепшы бок адносіны з навакольнымі. А вось рэзкасць, нястрыманасць і эгаізм прынясуць толькі праблемы. У чацвер чакайце цікавую інфармацыю, якая дазволіць вам, выкарыстоўваючы свае сувязі і магчымасці, рушыць наперад па кар’ернай лесвіцы. Не забывайце пра блізкіх людзей і даўніх сяброў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.