Вы тут

У школах Беларусі пачынаюцца выпускныя іспыты для 9-класнікаў


У школах Беларусі з 1 па 10 чэрвеня пройдуць выпускныя іспыты для 9-класнікаў. Аб гэтым расказала  намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«У гэтым годзе ў нас 9-ы клас заканчваюць каля 108 тыс. выпускнікоў. Пералік выпускных экзаменаў, формы іх правядзення ў параўнанні з мінулым годам не змяніліся. Дзевяцікласнікам трэба здаць чатыры абавязковыя выпускныя экзамены: гэта кантрольная работа па матэматыцы, па рускай мове — пераказ, беларуская мова — пераказ, гісторыя Беларусі здаецца ў вуснай форме. Перыяд правядзення выпускных экзаменаў — з 1 па 10 чэрвеня Пісьмовыя экзамены школьнікі будуць пісаць 3, 5 і 7 чэрвеня. Міністэрствы адукацыі будуць аб’яўляць па тэлебачанні і радыё, а таксама яны будуць размяшчацца на сайце Міністэрства адукацыі», — распавяла Ірына Каржова.

Канкрэтныя даты правядзення выпускных экзаменаў устанаўлівае кіраўнік установы адукацыі з улікам патрабаванняў санітарных норм. «Адно з патрабаванняў — каб выпускныя іспыты не праводзіліся два дні запар, паміж імі павінен быць хаця б адзін дзень перапынку. Таму, улічваючы, што пісьмовыя іспыты 3, 5 і 7 чэрвеня, мы будзем дыктаваць усе тры прадметы: рускую, беларускую, матэматыку. А дырэктар ужо сваім раскладам будзе вызначаць, хто трэцяга чысла піша рускую, хто — матэматыку, хто — беларускую. Больш за тое, калі ва ўстанове адукацыі шмат 9-х класаў у паралелі, ёсць жа вялікія школы, то частку класаў могуць 3 чэрвеня пісаць рускую, частку — беларускую, частку — матэматыку. У астатнія дні — мяняцца», — растлумачыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

1 чэрвеня школьнікі могуць здаваць вусны іспыт па гісторыі Беларусі. «Білеты зацверджаны Міністэрствам адукацыі. Другое пытанне білета прадугледжвае выкананне практычнага задання, накіраванага на праверку ўмення навучэнцаў працаваць з гістарычнай інфармацыяй: фрагментам гістарычнага дакумента, гістарычнай картай, схемай, табліцай, дыяграмай. Гэтыя пытанні адзіныя для ўсіх, яны распрацаваны Міністэрствам адукацыі і таксама даведзены да ўстаноў адукацыі», — канстатавала прадстаўнік міністэрства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.