Вы тут

Дзень абароны дзяцей адсвяткавалі ля Нацыянальнай бібліятэкі


31 мая на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося вясёлае і гарэзлівае свята для дзяцей і дарослых «Павінны смяяцца дзеці і ў мірным свеце жыць», прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей.


Усе раёны сталіцы прапанавалі свае інтэрактыўныя зоны, якія ўключаюць у сябе майстар-класы, выставы, фотазоны, аквагрым.

Яркая канцэртная праграма з вядомымі артыстамі, палымянымі нумарамі не пакінула нікога абыякавым.

Арганізатарам мерапрыемства выступілі Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.