Вы тут

Пярцоў: Дэмаралізаваць і раскласці насельніцтва


Інфармацыйныя войны вядуцца для таго, каб дэмаралізаваць і раскласці насельніцтва. Аб гэтым у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Перцоў, паведамляе БелТА.


Скрыншот відэа «Беларусь 1»

«Інфармацыйныя войны — і Прэзідэнт аб гэтым сказаў — вядуцца для таго, каб дэмаралізаваць і раскласці насельніцтва. Гэта частка звычайнай гарачай вайны, састаўная частка», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што ўрады, спецслужбы, карпарацыі і лічбавыя гіганты заходніх дзяржаў рыхтуюць глебу для таго, каб уздзейнічаць на тых беларусаў, якія давяраюць толькі адным каналам камунікацыі, напрыклад інтэрнету. У той самы час яны не глядзяць і не слухаюць іншыя крыніцы.

«Але ў заходніх краінах рыхтуюць і сваё насельніцтва, якое знаходзіцца ў інфармацыйным вакууме. Жыхары гэтых краін практычна не атрымліваюць інфармацыю з Беларусі і Расіі. Яны не ведаюць рэальнай абстаноўкі, не ведаюць праўды», — дадаў Уладзімір Перцоў.

На яго думку, Захад, рыхтуючы гарачую фазу, скануе прастору Беларусі. «Яны скануюць, што пішуць людзі ў пошукавым радку, асабістых паведамленнях ці месэнджарах, што яны чытаюць і гугляць. І як толькі яны адчуюць, што няма адзінства, ці, што яшчэ горш, ёсць вялікая колькасць людзей, якія могуць здзейсніць нацыянальную здраду, яны пойдуць. Ім патрэбны гэтыя калабаранты, здраднікі», — падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Менавіта таму, перакананы Уладзімір Пярцоў, беларусы, якія фарміруюць медыйную прастору, не маюць права выпусціць яе з рук. «У гэтым заключаецца наша задача. Тое, што Прэзідэнт гаварыў усім прысутным на форуме (Форум медыйнай супольнасці ў Магілёве. — Заўвага БелТА). А там прысутнічалі не толькі журналісты, медыябосы, медыяэксперты. Там былі ўсе тыя людзі, якія фарміруюць медыяпрасторы. Мы з вамі не маем права дапусціць таго, каб выпусціць з рук медыйнае поле нашай краіны», — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.