Вы тут

Цэнтр інклюзіўнай культуры ў Гомелі атрымаў новы транспарт


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко перадаў ключы ад мікрааўтобуса цэнтру інклюзіўнай культуры да Міжнароднага дня абароны дзяцей, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Новы мікрааўтобус МАЗ разлічаны на 16 месц. Ён стане падмогай у дзейнасці цэнтра інклюзіўнай культуры. Іван Крупко ўпэўнены: транспарт дазволіць яшчэ больш пашырыць межы для творчых людзей, развіваць іх здольнасці, прасоўваць інклюзію і выступаць на самых розных пляцоўках. Таксама гэта будзе садзейнічаць адкрыццю новых талентаў.

Першымі апрабавалі мікрааўтобус маленькія выхаванцы цэнтра. Яны размясціліся на сядзеннях, абследавалі ўвесь салон. «Зручна?» — удакладніў Іван Крупко. «Выдатна», — паказалі знак клас дзеці.

МАЗ набылі за кошт дабрачынных сродкаў, сабраных абласной арганізацыяй Беларускага Чырвонага Крыжа пры падтрымцы прадпрыемстваў. Старшыня абласной арганізацыі, член Савета Рэспублікі Ала Смаляк таксама павіншавала калектыў з новымі магчымасцямі і святам.

У падзяку выкладчык, мастак-жывапісец Аляксандр Пакаціла перадаў Івану Крупко і Але Смаляк карціны.

Дырэктар Гомельскага цэнтра інклюзіўнай культуры Ірына Цяпугіна падзякавала за цудоўны падарунак. «Для нас гэта ў першую чаргу магчымасць развівацца далей, удзельнічаць у фестывалях, дзяліцца сваёй творчасцю. А творчасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя насамрэч бязмежная і хочацца з усім светам дзяліцца ёй. Ёсць людзі са слабым зрокам, але ў іх выдатны вакал. У нас ёсць і татальна не відушчыя, але яны валодаюць музычнымі інструментамі. Ёсць людзі са слабым слыхам, якія выдатна выконваюць жэставыя песні і ўдзельнічаюць у тэатры, займаюцца выяўленчым мастацтвам. І сёння іх талент з’яўляецца канкурэнтаздольным. Мы пераканаліся ў гэтым, бо ўдзельнічаем у конкурсах і фестывалях нароўні з фізічнымі здаровымі дзецьмі і дарослымі. І перамагаем, паказваючы, што абмежаваных магчымасцяў не бывае — яны бязмежныя. Галоўнае — ведаць сваю мэту і цвёрда ісці да яе», — сказала Ірына Цяпугіна.

Дырэктара падкрэсліла: адчуваецца падтрымка кіраўнікоў абласных структур. «І інклюзія развіваецца не толькі ў Гомельскай вобласці, але і ў цэлым у Беларусі. Мы гатовы дзяліцца сваім вопытам, наведваць іншыя гарады і абласныя цэнтры, каб толькі паляпшаць работу ў фармаце інклюзіі», — акцэнтавала яна.

Мікрааўтобус вельмі камфортны і ўтульны, а галоўнае — зроблены па ўсіх нормах даступнага і безбар’ернага асяроддзя. «Ёсць спецыяльны пандус, выязная ножка, зручныя, практычна артапедычныя, сядзенні нават для тых, у каго праблемы з апорна-рухальным апаратам. Натуральна, ёсць абаграванне і кандыцыянер для камфорту ў дарозе. Вытворца ўлічыў усе пажаданні і неабходны функцыянал, якім павінен быць абсталяваны такі транспарт», — падкрэсліла кіраўнік.

Цэнтр існуе з 2017 года і аб’ядноўвае моцны і дасведчаны калектыў. Наведвальнікі цэнтра займаюцца па розных напрамках: вакальным, харэаграфічным, тэатральным, робататэхнічным, сцэнарным, дэкаратыўна-прыкладным і многімі іншымі. Ёсць тут і свая кінавідэастудыя. На базе цэнтра займаюцца больш за 500 чалавек, якія нароўні маюць зносіны, рэпеціруюць, выходзяць на сцэну і ствараюць з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Фарматы спектакляў, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў, якія прадстаўляюць у цэнтры, — унікальныя. Цэнтр інклюзіўнай культуры ў такім выглядзе, як у Гомелі, адзіны ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.