Вы тут

«Субмарына» прышвартавалася ў Першамайскім раёне сталіцы


1 чэрвеня ў будынку Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка на вуліцы Славінскага прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця навукова-гістарычнай выставы «Субмарына».


У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды, дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргей Сачко, дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў, ветэраны Ваенна-Марскога флоту, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Цырымонія адкрыцця выставы. На пярэднім плане - дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргей Сачко

Намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды

Выступае дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў

Экспазіцыя праекта ўключыла ў сябе блокі: «Цэнтральны пост», «Караблі і карабелы», «Форма ВМФ», «Выстава кніг», а таксама выставачна-навучальныя модулі: «Вадалазная станцыя», «Лабараторыя акіяна», «Даследчыкі Антарктыды», «Падводная робататэхніка», «Падводны флот», «Капітан Нэма», «Навуковая фатаграфія», «Аптычная Галаграфія».

Выставачная прастора была падрыхтавана супрацоўнікамі Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» і навучэнцамі ГОУ «Гімназія № 56 г.Мінска», якія і правялі першую экскурсію са школьнікамі ўстаноў адукацыі Першамайскага раёна сталіцы.

Прысутныя змаглі не толькі азнаёміцца з экспанатамі выставы, але і прыняць удзел у інавацыйным уроку «Беларуская Антарктыда», прысвечаным працы Беларускай антарктычнай станцыі, прэзентацыі паштовак «падводнікі — Героі Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны», распрацаваных цэнтрам акіянаграфіі.

Выстава будзе даступная для наведвання да канца лета.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.