Вы тут

Сергеенка: Каб весці раўнапраўны дыялог, трэба быць моцным


Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергеенкам 3 чэрвеня ўзяла ўдзел у выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ у горадзе Алматы (Рэспубліка Казахстан).


У сваім выступленні Ігар Сергеенка падкрэсліў значнасць ваенна-палітычнага супрацоўніцтва ў рамках АДКБ і парламенцкага вымярэння Арганізацыі.

«Свет становіцца больш складаным. Адыходзіць у гісторыю аднапалярная мадэль светаўладкавання. У цяперашні час ні адна краіна, якой бы звышдзяржавай яна ні лічылася, не ў стане ў адзіночку фармаваць архітэктуру міжнародных зносін.

Безумоўна, ЗША і так званы калектыўны Захад усё яшчэ імкнуцца за кошт палітыкі шантажу і санкцый, палітычнага ціску і агрэсіўнай інфармацыйна-псіхалагічнай вайны ўтрымаць свае пазіцыі. Тым самым безадказнасць заходніх палітыкаў і вар’яцкая гонка ўзбраенняў ставяць мір на мяжу катастрофы агульнапланетарнага маштабу. Аднак звярнуць назад ход гісторыі ўжо немагчыма. Аб’ектыўныя дадзеныя сведчаць, што цэнтр эканамічнага развіцця ссоўваецца з Захаду на Усход. Усё больш краін Афрыкі, Блізкага Усходу, Азіі і Лацінскай Амерыкі імкнуцца самастойна вызначаць шляхі свайго развіцця.

Самае галоўнае, усё больш востра ў свеце адчуваецца патрэбнасць да аб’яднальнага парадку дня, у цэнтры ўвагі якога ляжаць пытанні забеспячэння глабальнай бяспекі, шырокага эканамічнага супрацоўніцтва і культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння, выбудаванага на аснове прынцыпаў даверу, роўнасці і недыскрымінацыі. Гэта значыць, той парадак, які складае сутнасць АДКБ і яе парламенцкага вымярэння. Мы ніколі не пазіцыянавалі сябе як ваенна-палітычны блок з жорсткай іерархіяй членаў і агрэсіўнай скіраванасцю.

Наша Арганізацыя — гэта гнуткі інструмент забеспячэння суверэнітэту і незалежнасці, накіраваны на папярэджанне і вырашэнне канфліктаў найперш палітычнымі спосабамі. Разуменне і ўлік інтарэсаў бакоў, узаемная падтрымка і павага — вось асноўны дыпламатычны інструментарый, які задзейнічаны ў рабоце АДКБ.

Гэта поўнасцю адпавядае тым прынцыпам, на якіх грунтуецца знешнепалітычны курс Беларусі. Наша краіна міралюбівая дзяржава. Непрыманне вайны закладзена ў беларусах на генетычным узроўні. Як гаворыць Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, нам лепш гандляваць, чым ваяваць. Але мы не можам і ігнараваць тое, што адбываецца паблізу нашых меж.

Адобраныя Усебеларускім народным сходам Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Беларусі накіраваны менавіта на забеспячэнне мірнага жыцця грамадзян краіны, выкананне сваіх саюзніцкіх абавязацельстваў у рамках АДКБ і дастойны адказ усім тым, хто жадае праціснуць свае інтарэсы ва ўрон бяспецы іншых дзяржаў.

Безумоўна, Беларусь сумесна са сваімі саюзнікамі надзейна гарантуе бяспеку краін АДКБ на заходнім флангу арганізацыі. Аднак наша мэта шырэйшая. Як адзначыў Прэзідэнт, «бяспека павінна быць роўнай і агульнай для ўсіх». Упэўнены, што гэта задача аб’ядноўвае ўсіх, хто сядзіць у гэтай зале, народы нашых краін. Нам, перш за ўсё парламентарыям, трэба прасоўваць тэзіс непадзельнасці бяспекі на ўсіх міжнародных пляцоўках, больш актыўна ўкараняць яго ў палітычны дыскурс і тое, аб чым сёння гаварыў Прэзідэнт Казахстана. Не толькі нашы прыхільнікі, але і апаненты павінны дакладна разумець, што АДКБ — гэта не супрацьлеглы бок, а партнёр у справе забеспячэння глабальнай бяспекі.

Разам з тым, як паказвае жыццё, каб весці раўнапраўны дыялог трэба быць моцным, здольным паставіць надзейную заслон спробам замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў. Рэспубліка Беларусь у поўнай меры адчула на сабе скаардынаваныя дзеянні калектыўнага Захаду па ўмяшанні ў нашы ўнутраныя справы. Але мы выдужалі, зрабілі адпаведныя высновы, назапасілі багаты практычны досвед па абароне свайго суверэнітэту.

Сумесная абарона выбарчых працэсаў павінна разглядацца як найважнейшая задача дзяржаў — членаў АДКБ. У 2022 годзе па ініцыятыве Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі АДКБ былі прыняты Рэкамендацыі па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне забеспячэння абароны электаральных працэсаў і суверэнітэту ў дзяржавах — членах Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Гатовы і далей весці паслядоўную работу ў гэтым напрамку.

У цэлым, у рамках рэалізацыі статутных мэт Арганізацыі ў ваенна-палітычнай сферы трэба звярнуць увагу на наступных аспектах.

Па-першае, важным з’яўляецца далейшае ўдасканаленне сістэмы крызіснага рэагавання Арганізацыі з улікам набытага досведу. Мы вітаем актыўную работу АДКБ па аптымізацыі працэсу прыняцця рашэнняў і іх імплементацыі, павышэнні камунікацыйных магчымасцей у надзвычайных сітуацыях.

Па-другое, лічым неабходным прадоўжыць фарміраванне агульнага парадку дня ў галіне інфармацыйнай бяспекі. Падтрымліваем прыняцце падрыхтаванага праекта Заявы Савета ПА АДКБ у сувязі з развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту.

Лічым, што гэтае пытанне павінна знаходзіцца на пастаянным кантролі парламентарыяў, улічваючы перш за ўсё тыя сур’ёзныя пагрозы бяспецы, якія нясе ў сабе выкарыстанне штучнага інтэлекту ў дэструктыўных мэтах.

Па-трэцяе, трэба нарасціць намаганні ў развіцці аналітычнага кампанента дзейнасці АДКБ. За мінулы год прыкметна павысілася якасць экспертна-аналітычнай работы па вывучэнні праблематыкі калектыўнай бяспекі і забеспячэнні працэсу прыняцця рашэнняў кіруючымі органамі Арганізацыі. Трэба рухацца далей у гэтым напрамку.

Па-чацвёртае — гэта павышэнне ролі і значнасці АДКБ у сістэме міжнародных адносін, развіццё супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі. Мы бачым, што гэтаму напрамку дзейнасці Арганізацыі аддадзена прыярытэтнае значэнне і ў перыяд казахстанскага старшынства ў АДКБ у 2024 годзе. Вітаем і поўнасцю падтрымліваем такі падыход.

Для нашай краіны 2024 год — юбілейны. Мы адзначаем 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усе нашы народы ганарацца агульнай Перамогай у той жорсткай вайне, ахвярамі якой сталі дзясяткі мільёнаў людзей. Нашы бацькі і дзяды, прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей некалі адзінай краіны ўнеслі вырашальны ўклад у перамогу над фашызмам, вынеслі на сваіх плячах асноўны цяжар вайны за свабоду, за права на жыццё.

Ігар Сяргеенка запрасіў удзельнікаў пасяджэння Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ узяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі, якія адбудуцца 3 ліпеня ў Мінску.

На Савеце разгледжаны пытанні рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2023 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і меры, якія прымаюцца па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспекі. Прынята таксама Заява Савета ПА АДКБ у сувязі з развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту. Акрамя таго, заслухана інфармацыя аб выніках удзелу прадстаўнікоў ПА АДКБ у міжнародным назіранні за выбарамі і рэферэндумамі ў Беларусі, Расіі, Сербіі, а таксама ў рабоце 148-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза і чарговага 23-га зімовага пасяджэння ПА АБСЕ.

Пры разглядзе пытання аб міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, Ігар Сергеенка падзякаваў за вялікую работу, праведзеную міжнароднымі наглядальнікамі ад ПА АДКБ і тую высокую ацэнку, якую яны далі арганізацыі выбарчай кампаніі ў нашай краіне.

«Для нас гэта быў вельмі адказны перыяд, — сказаў ён. — Бо ўпершыню парламенцкія выбары ў Беларусі праходзілі пасля ўнясення змен і дадаткаў у Канстытуцыю і Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Прыемна, што высокія адзнакі групы міжнародных назіральнікаў Парламенцкай Асамблеі АДКБ грунтаваліся выключна на падставе ўласнага назірання, а таксама афіцыйнай інфармацыі, фактычнага матэрыялу, прадстаўленага выбарчымі камісіямі.

Мы пастараліся максімальна ўлічыць вопыт папярэдніх выбарчых кампаній і выкарыстоўваць распрацаваныя, у тым ліку Парламенцкай Асамблеяй АДКБ, рэкамендацыі па ўдасканаленні электаральных працэсаў. Перакананы, што наша сумесная работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана».

Адным са значных вынікаў пасяджэння стала прыняцце Заявы Савета Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў сувязі з развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту

Члены Савета Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, адзначылі, што многія дзяржавы свету прадэкларавалі развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту у ліку прыярытэтаў сваёй унутранай і знешняй палітыкі і прынялі ўласныя стратэгіі ў гэтай галіне. У Заяве падкрэслена, што развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту ўжо аказвае ўплыў на міжнародную палітыку, таксама прызнаецца, што тэхналогіі штучнага інтэлекту могуць шырока прымяняцца для дасягнення мэт устойлівага развіцця, для вырашэння глабальных праблем, у тым ліку такіх, як змяненне клімату, барацьба з беднасцю, трансгранічнай злачыннасцю і тэрарызмам.
У той жа час, члены Савета ПА АДКБ падзяляюць заклапочанасць ператварэннем штучнага інтэлекту як разнавіднасці інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у новы фактар уразлівасці міжнароднай сістэмы бяспекі — ад дэструктыўнага ўплыву на масавую свядомасць, правакавання канфліктнага патэнцыялу ў грамадстве да ўмяшання ў работу крытычнай інфраструктуры дзяржаў і сістэм забеспячэння бяспекі. У сувязі з гэтым падкрэсліваюць неадкладную неабходнасць дасягнення глабальнага кансенсусу ў дачыненні да бяспечных, абароненых і надзейных сістэм штучнага інтэлекту.

«Вітаем дакументы стратэгічнага планавання дзяржаў, у якіх вызначаюцца выключна гуманныя мэты выкарыстання штучнага інтэлекту для росту дабрабыту і якасці жыцця насельніцтва, гарантавання нацыянальнай бяспекі і правапарадку, павышэння ўзроўню канкурэнтаздольнасці эканомікі, — сказана ў Заяве. — Выступаем за тое, каб распрацоўка і выкарыстанне тэхналогій штучнага інтэлекту у грамадзянскай сферы былі рэгуляванымі, кантраляванымі, бяспечнымі, надзейнымі і накіраванымі на вырашэнне важнейшых праблем грамадства і чалавецтва. Зыходзім з таго, што разгляд пытанняў міжнароднага рэгулявання распрацоўкі і прымянення штучнага інтэлекту ў грамадзянскай сферы павінен ажыццяўляцца пад эгідай ААН у міждзяржаўным фармаце, грунтуючыся на належным уліку інтарэсаў усіх краін свету. Лічым недапушчальнымі палітызацыю пытання тэхналогій штучнага інтэлекту і іх рэгулявання, а таксама стварэнне штучных абмежаванняў доступу да дадзеных тэхналогій і неабходнай для іх развіцця інфраструктуры».

Заява ўтрымлівае заклікі да актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва на недыскрымінацыйнай аснове ў сферы распрацоўкі і прымянення штучнага інтэлекту ў грамадзянскай сферы, а таксама пры пабудове неабходнай для развіцця штучнага інтэлекту інфраструктуры; да актыўнага ўкаранення і выкарыстоўвання напрацовак дзяржаў — членаў АДКБ у галіне штучнага інтэлекту, развіцця нацыянальнага праграмнага забеспячэння ў сферы вялікіх даных, умацавання інфармацыйнай і кагнітыўнай бяспекі, кантролю абароту даных у мэтах прадухілення ўрону нацыянальнай бяспецы і інтарэсам грамадзян.

«Заяўляем аб намеры зрабіць усё, што залежыць ад дзяржаў — членаў АДКБ для стварэння ў зоне адказнасці АДКБ камфортнай юрысдыкцыі з мэтай развіцця штучнага інтэлекту, — гаворыцца ў дакуменце. — Адзначаем своечасовасць распрацоўкі рэкамендацый для дзяржаў — членаў АДКБ па стварэнню ўзаемавыгадных прынцыпаў развіцця нацыянальнага заканадаўства ў галіне фарміравання і выкарыстання вялікіх даных і ў галіне стварэння штучнага інтэлекту і робататэхнікі ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Заклікаем парламенты краін свету да сумеснай работы ў гэтым напрамку. Перакананы, што тэхналагічны свет будучыні павінен быць шматпалярным, будавацца на аснове ўзаемапавагі, даверу і супрацоўніцтва. Мы гатовы сумесна прасоўваць такі падыход з зацікаўленымі дзяржавамі і іх аб’яднаннямі».

Напярэдадні, 2 чэрвеня Ігар Сергеенка правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаславам Валодзіным

Бакі адзначылі, што ўмацаванне беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сучасных умовах набывае лёсавызначальны характар. Сведчанне таго — афіцыйны візіт Прэзідэнта Расіі ў Мінск, які стаў чарговым пацвярджэннем адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі.

У 2023 годзе Беларусь і Расія дабіліся салідных вынікаў у эканоміцы. Абарот тавараў і паслуг дасягнуў каля 53,3 мільярда долараў. Гэтая тэндэнцыя захавалася і ў першым квартале гэтага года.

Забяспечана выкананне ўсіх мерапрыемстваў Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021 — 2023 гады, а таксама мерапрыемстваў, прадугледжаных 28 Саюзнымі праграмамі.

Было падкрэслена, што важную ролю ў рэалізацыі планаў па развіццю інтэграцыі паміж нашымі краінамі адыгрывае парламенцкае вымярэнне. У сувязі з гэтым Ігар Сергеенка праінфармаваў Вячаслава Валодзіна аб тым, што ў Нацыянальным сходзе сфарміравана дэпутацыя ў Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі. У яе склад увайшлі 23 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і 13 членаў Савета Рэспублікі.

Бакі абмеркавалі фармаванне парадку дня 66-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, якую плануецца правесці ў чэрвені гэтага года ў Мінску.

Перш за ўсё, размова ішла аб неабходнасці ўзмацнення парламенцкага кантролю за рэалізацыяй Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб Асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024 — 2026 гады» з акцэнтам на пытаннях забеспячэння эканамічнай бяспекі і тэхналагічнага суверэнітэту дзвюх краін.

Была таксама адзначана мэтазгоднасць працягу практыкі правядзення «ўрадавай гадзіны». Яго пасяджэнне на 66-й сесіі Парламенцкага Сходу будзе прысвечана фарміраванню і развіццю агульнай навуковай і адукацыйнай прасторы.

Важным напрамкам з’яўляецца адсочванне эфектыўнасці выканання сумесных праграм і мерапрыемстваў, што фінансуюцца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Цяпер іх больш за сорак — пяць праграм і 37 мерапрыемстваў.

Не менш важна стварэнне зачыну для новых праектаў і праграм. Нараўне з эканомікай, кааперацыяй, высокімі тэхналогіямі і штучным інтэлектам самую сур’ёзную ўвагу трэба ўдзяляць сацыяльнаму, культурнаму і гуманітарнаму напрамкам, якія вызначаюць агульныя каштоўнасці беларусаў і расіян.

Было таксама адзначана, што ўзмацненню ролі і значэння Саюзнай дзяржавы ў шматпалярным свеце, які фарміруецца, будзе садзейнічаць узаемная падтрымка на міжнародных парламенцкіх пляцоўках. Мэтазгодна прадоўжыць правядзенне каардынацыйных сустрэч членаў дэлегацый краін — удзельніц АДКБ напярэдадні розных парламенцкіх форумаў у рамках Міжпарламенцкага саюза, Руху недалучэння і іншых арганізацый.

Беларускія і расійскія парламентарыі разглядаюць магчымасць удзелу ў 31-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая адбудзецца ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня бягучага года ў Бухарэсце (Румынія). У сувязі з гэтым прапрацоўваюцца сумесныя меры па мабілізацыі падтрымкі з боку дружалюбных краін для супрацьдзеяння магчымым канфрантацыйным ініцыятывам.

Ігар Сергеенка правёў таксама сустрэчу са Старшынёй Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Ерлаанам Кашанавым

У ходзе размовы было адзначана, што Беларуска-казахстанскія адносіны развіваюцца паслядоўна і актыўна. У іх аснове — трывалы падмурак сяброўства, узаемнай павагі і стратэгічнага саюзніцтва.

Ігар Сергеенка перадаў запрашэнне Ерлаану Кашанаву наведаць Беларусь з афіцыйным візітам на чале парламенцкай дэлегацыі, выказаўшы ўпэўненасць, што развіццё дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях дазволіць дзвюм краінам напоўніць беларуска-казахстанскае супрацоўніцтва новым зместам, які адпавядае духу і патрабаванням часу.
Тэзіс Прэзідэнта Казахстана адносна неабходнасці калектыўнага прасоўвання ідэалаў і каштоўнасцей мірнага і гарманічнага развіцця ў імя ўсяго чалавецтва поўнасцю супадае з пазіцыяй Кіраўніка беларускай дзяржавы, падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У сувязі з гэтым ён выказаў меркаванне, што дэлегацыям Беларусі і Казахстана ў ПА АБСЕ, а таксама ў геапалітычнай групе «Еўразія» ў Міжпарламенцкім саюзе сумесна з парламентарыямі дзяржаў — членаў АДКБ неабходна задзейнічаць усе магчымыя каналы для далейшага прасоўвання аб’яднальнага парадку дня.

Дэфіцыт даверу ў адносінах, эскалацыя канфрантацыі, узаемных санкцый і абмежаванняў вядучых краін свету патрабуе ад нас прыняцця мераў адэкватных сітуацыі, сказаў спікер Палаты прадстаўнікоў. «Таму разам з абаронай суверэнітэту і незалежнасці мы ўдзяляем першасную ўвагу эканоміцы. Менавіта эканоміка закладзена ў аснове любой доўгатэрміновай прагматычнай палітыкі», — перакананы Ігар Сергеенка.

Як станоўчы факт ён зазначыў, што тавараабарот Беларусі і Казахстана трэці год запар перавышае 1 мільярд долараў. На тэрыторыі Казахстана працуюць сем зборачных вытворчасцей беларускіх прамысловых гігантаў. З улікам патрэб Казахстана ў мадэрнізацыі парку тэхнікі беларускія прадпрыемствы гатовы прымаць дадатковыя меры для развіцця зборачных вытворчасцей сучасных высокапрадукцыйных машын, сказаў Ігар Сергеенка.

«Ва ўмовах узрастаючага харчовага крызісу павышэнню канкурэнтаздольнасці нашых эканомік і дабрабыту грамадзян дзвюх краін будуць садзейнічаць сумеснае выкарыстанне перспектыўных напрацовак вобласці сельскай гаспадаркі, — дадаў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў. — Акрамя таго, важна развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва».

Палітыка краін Захаду ніяк не павінна ўплываць на гандлёва-эканамічнае і тым больш гуманітарнае ўзаемадзеянне, рэзюмаваў Ігар Сергеенка. У гэтых мэтах неабходна прадоўжыць дыялог па лініі міжпарламенцкіх груп дружбы. Сфарміраваны новы склад рабочай групы па супрацоўніцтве з Мажылісам Парламента Казахстана настроены на плённае ўзаемадзеянне са сваімі калегамі, падкрэсліў спікер Палаты прадстаўнікоў.

Перспектыўным напрамкам, на яго думку, з’яўляецца цеснае супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў, якія развіваюцца на постсавецкай прасторы. У доказ ён прывёў тэзіс Прэзідэнта Беларусі, агучаны на юбілейным Саміце ЕАЭС у Маскве, аб тым, што, нягледзячы на ​​складаную сітуацыю на сусветных рынках, па выніках 2023 года тэмп росту ўзаемнага гандлю ўдзельнікаў ЕАЭС склаў амаль 105 працэнтаў. У абсалютных лічбах — каля 90 мільярдаў долараў.

У якасці пазітыўнага прыкладу супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы Ігар Сергеенка назваў рэалізацыю прапановы Прэзідэнта Казахстана аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па рускай мове.

Адпаведная Дамова была падпісаная на паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку ў кастрычніку 2023 года. Ён таксама праінфармаваў субяседніка, што ў мэтах выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур 30 мая 2024 года Палата прадстаўнікоў прыняла праект закона аб ратыфікацыі Дагавора.

Важным напрамкам сумеснай дзейнасці Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама лічыць работу па захаванні агульнай спадчыны — Вялікай Перамогі над нацызмам, а таксама барацьбу са спробамі перапісвання гісторыі Другой сусветнай вайны.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка да Вечнага агню ў горадзе Алматы

3 чэрвеня ў горадзе Алматы (Рэспубліка Казахстан) беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергеенкам прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка да Вечнага агню ў парку імя 28 гвардзейцаў-панфілаўцаў.

Па словах Ігара Сергеенкі, ускладанне вянка і кветак членамі дэлегацый краін — удзельніц ПА АДКБ дэманструе агульнае імкненне захаваць гістарычную памяць, не дапусціць адраджэння фашызму ў любой яго праяве.

Устаноўленыя на Алеі памяці парка абеліскі з імёнамі 28 герояў, якія выстаялі ў бітве з сіламі немцаў, якія шматразова іх праўзыходзілі, з’яўляюцца месцам шанавання іх подзвігу.

Алея прымыкае да Мемарыяльнага комплексу Воінскай славы і Вечнага агню, куды ў Дзень Перамогі і іншыя памятныя дні жыхары і госці Алматы прыносяць кветкі.

Мемарыял Славы быў збудаваны ў 1975 годзе да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у тым жа годзе запалены Вечны агонь.

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу адбылося 8 мая 1975 года. Першая частка комплексу — гарэльеф «Клятва» — прысвечана юным змагарам за Савецкую ўладу ў Казахстане. Цэнтральная частка трыпціха — «Подзвіг» — захавала вобразы герояў-панфілаўцаў. Справа размешчана кампазіцыя «Трубячыя славу», якая надае ўсяму мемарыялу аптымістычнае гучанне. Яе вобразы ўвасабляюць гімн пераможнага жыцця.

Ля Вечнага агню — масіўныя кубы з лабрадарыту, пад якімі замураваны капсулы з зямлёй, дастаўленай з гарадоў-герояў Савецкага Саюза.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый у ПА АДКБ з Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Касым-Жамартам Такаевым

У ходзе гутаркі Ігар Сергеенка перадаў кіраўніку Казахстана самыя найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што паспяховае развіццё магчыма толькі ў абстаноўцы трывалага міру і міжнароднай бяспекі.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што дзейнасць Рэспублікі Казахстан па рэалізацыі прыярытэтаў свайго старшынства ў АДКБ і заклік да сусветнай супольнасці сумеснымі намаганнямі прасоўваць ідэалы і каштоўнасці мірнага і гарманічнага развіцця ў імя ўсяго чалавецтва поўнасцю сугучныя аб’яднальным ініцыятывам Прэзідэнта Беларусі.

Ігар Сергеенка пацвердзіў гатоўнасць беларускіх парламентарыяў актыўна працаваць з казахстанскімі калегамі ў гэтым напрамку на ўсіх міжнародных пляцоўках. Ён таксама выказаў удзячнасць Казахстану за падтрымку і цвёрдую пазіцыю адносна ўступлення Беларусі ў ШАС.

У якасці пазітыўнага прыкладу супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы Ігар Сергеенка назваў рэалізацыю прапановы Прэзідэнта Казахстана аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па рускай мове. Адпаведная Дамова была падпісаная на паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку ў кастрычніку 2023 года. Ён таксама праінфармаваў Касыма_Жамарта Такаева, што ў мэтах выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур 30 мая 2024 года Палата прадстаўнікоў прыняла праект Закона аб ратыфікацыі Дагавора.

У сваю чаргу Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, звяртаючыся да кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый, адзначыў неабходнасць павышаць статус ПА АДКБ.

Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.