Вы тут

Рагожнік пра беларускую тэхніку ў Манголіі: Наша перавага ў надзейнасці


Перавага беларускай тэхнікі ў яе надзейнасці, прастаце абслугоўвання і больш канкурэнтаздольным сэрвісе ў параўнанні з замежнымі аналагамі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Наша перавага ў надзейнасці, сэрвісе, прастаце абслугоўвання гэтай тэхнікі. Самая галоўная наша перавага ў тым, што па абслугоўванні і сэрвісе наша тэхніка ў 3-4 разы канкурэнтная за імпартныя аналагі. Асабліва эфектыўна яна сябе паказвае ў складаных кліматычных умовах. Там, дзе пыл, дзе вельмі горача, альбо наадварот, дзе вельмі холадна. Манголія і ёсць такое месца», — сказаў міністр.

Ён упэўнены, што беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная ў тым ліку з кітайскімі аналагамі. «Гаварыць аб тым, што кітайскія аналагі нашых трактароў або камбайнаў у чымсьці пераўзыходзяць, я не стаў бы. Наша прадукцыя канкурэнтаздольная», — запэўніў Аляксандр Рагожнік.

У сваю чаргу міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі расказаў аб супрацоўніцтве з Манголіяй па лініі паставак пажарна-выратавальнай тэхнікі. «У пакеце дакументаў ёсць дамоўленасць на падпісанне кантракта арыенціровачна на 14,5 млн. еўра. Гэта вельмі важны элемент дамоўленасці, — сказаў ён. — Мангольскія калегі атрымалі нашай беларускай тэхнікі ў 2020 годзе прыкладна на 12 млн. еўра. І яна паспяхова тут эксплуатуецца, прычым у цяжкіх умовах. Зусім нядаўна яны падвялі вынікі выкарыстання гэтай тэхнікі і прадэманстравалі выдатныя поспехі, звязаныя з ліквідацыяй наступстваў надзвычайных сітуацый, прадухіленнем урону».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.