Вы тут

Зацверджаны план асабістага прыёму грамадзян у Савеце Міністраў


Устаноўлены графік прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў на чэрвень, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Фота БелТА

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў правядзе асабісты прыём грамадзян 7 чэрвеня.

12 чэрвеня звароты грамадзян выслухае і разгледзіць міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, 14 чэрвеня — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.

Прыём грамадзян старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аленай Маргуновай адбудзецца 19 чэрвеня, 21 чэрвеня асабісты прыём правядзе міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і міністр фінансаў Юрый Селіверстаў сустрэнуцца з грамадзянамі на асабістым прыёме 26 і 28 чэрвеня адпаведна.

Прыём праводзіцца з 10.00 па адрасе: Мінск, вул. Савецкая, 9, п.103. Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, па папярэднім запісе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.