Вы тут

У Кітаі прадставілі гібрыдны аўтамабіль з запасам ходу 2100 кіламетраў


Кітайскі гігант сферы аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) BYD прадставіў гібрыдную тэхналогію DM (падвойны рэжым) пятага пакалення, які дазваляе подзараджаемым гібрыдным аўтамабілям дасягнуць сукупнага запасу ходу 2100 кіламетраў, перадае «Сіньхуа».


Cтаршыня праўлення BYD Ван Чуаньфу на прэзентацыі, якая адбылася ў горадзе Сіань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), заявіў, што дзякуючы гэтай тэхналогіі гібрыдныя аўтамабілі BYD змогуць лідзіраваць у свеце па шэрагу ключавых паказчыкаў, дасягнуўшы цеплавога ККД рухавіка 46,06 працэнтаў, расходу паліва 2,9 літра на 100 км, нават у стане дэфіцыту электраэнергіі, а таксама сукупнага запасу ходу 2100 км. Такі запас ходу магчымы пры ўмовах з цалкам зараджаным акумулятарам і поўным бакам бензіну. 

Аўтамабілі, абсталяваныя падобнай тэхналогіяй, працуюць у асноўным на акумулятарных батарэях вялікай ёмістасці. На мерапрыемстве BYD таксама прадставіла дзве мадэлі аўтамабіляў, якія працуюць на новых тэхналогіях — Qin L DM-i і Seal 06 DM-i, якія выкарыстоўваюць толькі трэць аб’ёму паліва, спажыванага аўтамабілямі на традыцыйных відах паліва, і пры гэтым іх запас ходу ўтра большы. Іх кошт вар’іруецца ад 99,8 тысячы юаняў (каля 14 тысяч долараў) да 139,8 тысячы юаняў.

Паводле слоў Ван Чуаньфу, BYD упэўнена ў напрамку глабальнага развіцця гібрыдных тэхналогій і ў садзейнічанні зялёнай трансфармацыі сусветнай аўтамабільнай прамысловасці. Кампанія, якая базуецца ў Шэньчжэне, прадала больш за 3,6 млн. гібрыдных аўтамабіляў. Паводле звестак Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая (CAAM), сёлета за чатыры месяцы вытворчасць і продаж NEV узраслі да 2,985 млн. і 2,94 млн. аўто адпаведна. Абодва паказчыкі прадэманстравалі рост на 30,3 працэнта і 32,3 працэнта ў гадавым вылічэнні адпаведна.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.