Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і Манголіі прыехалі ў загарадны цэнтр мангольскай культуры


Прэзідэнты Беларусі і Манголіі Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух прадаўжаюць сустрэчу, на гэты раз у нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнік беларускай дзяржавы прыехаў у загарадны Цэнтр мангольскай культуры, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі.

Адразу пасля прыбыцця лідары краін на тэрыторыі цэнтра пасадзілі дрэвы — сібірскія елкі.

У гонар высокага госця з Беларусі для кіраўнікоў дзяржаў узнавілі атмасферу мангольскага агульнанацыянальнага фестывалю Наадам, які штогод праводзіцца ў ліпені. Вакальныя і харэаграфічныя нумары дэманструюцца ўперамешку з традыцыйнымі мангольскімі відамі спорту. Адзін з іх — барацьба.

Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі традыцыйны мангольскі лук для стральбы. Стрэлы робяцца з аленевых рагоў і бамбуку, а цеціва — з шоўку. Кіраўнікі дзяржаў паназіралі за стральбой майстроў. Разам з мангольскім калегам апрабаваў лук і Прэзідэнт Беларусі. З першага ўжо выстралу страла паляцела больш як на 75 метраў.

Кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі размову за нефармальным абедам.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.