Вы тут

У Кітаі дынамічна развіваецца «эканоміка прыгажосці»


У Кітаі імкліва набірае абароты «эканоміка прыгажосці», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Паводле дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, у мінулым годзе рознічныя продажы касметыкі ў Кітаі дасягнулі 414,2 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 5,1% у гадавым вылічэнні. У прыватнасці, летась продажы касметыкі айчынных брэндаў выраслі на 21,2% у параўнанні з папярэднім годам.

Паведамляецца, што развіццю айчыннай вытворчасці касметыкі ў КНР садзейнічаюць павелічэнне затрат кампаній на даследаванні і распрацоўкі, пастаяннае паляпшэнне якасці і бяспекі прадукцыі, а таксама выкарыстанне новых інструментаў маркетынгу.

Касметычная кампанія Freda Biotech, размешчаная ў горадзе Цзінань правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), мае завод плошчай 44 тысячы кв. метраў, на якім працуюць 35 ліній па вытворчасці масак для твару, спрэяў і іншых касметычных сродкаў. Гадавы аб’ём вытворчасці прадукцыі на заводзе перавышае 4 млрд. юаняў.

«У апошнія гады пры падтрымцы ўрада мы перайшлі на інтэлектуальную вытворчасць і лічбавае кіраванне, што эфектыўна гарантавала якасць прадукцыі», — сказаў генеральны дырэктар кампаніі Гаа Чуньмін. Паводле яго слоў, у навукова-даследчым аддзеле Freda Biotech працуюць больш за 100 супрацоўнікаў, кампанія ўстанавіла доўгатэрміновае супрацоўніцтва з ВНУ, што забяспечвае пастаянны прыток кадраў. У 2022 годзе кампаніяй быў афіцыйна запушчаны інавацыйны навукова-даследчы цэнтр, які ўключае навукова-даследчыя лабараторыі касметыкі, медыцынскага абсталявання і сыравіны.

Дзякуючы намаганням у галіне даследаванняў і распрацовак, Freda Biotech ўдалося дабіцца прызнання на рынку. Падчас фестывалю анлайн-шопінгу 11 лістапада мінулага года продажы некаторых брэндаў, якія належаць кампаніі, выраслі больш чым на 60% у гадавым вылічэнні.

У цэху па вытворчасці касметыкі кампаніі Shifei у горадзе Гуанчжоў, што ў правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) аўтаматызаванае абсталяванне працуе без перапынку, а на лічбавых экранах адлюстроўваецца ход розных вытворчых працэсаў. «У вытворчым цэху існуюць строгія патрабаванні да мікраклімату памяшканняў: чысціня, вільготнасць і тэмпература паветра, хуткасць паветранага патоку, асветленасць і іншыя параметры строга кантралююцца», — распавядае кіраўнік кампаніі Ван Цзяхуа. Кампанія таксама стварыла цэнтр тэсціравання, у якім з дапамогай рознага перадавога абсталявання строга кантралюецца якасць прадукцыі.

Касметычная галіна Кітая паступова пераходзіць да «разумнай» вытворчасці, імкнучыся да трансфармацыі і мадэрнізацыі за кошт лічбавізацыі і інтэлектуалізацыі. Для гуанчжоўскай кампаніі Xuelei, якая спецыялізуецца на парфюмерыі і араматычных сродках, лічбавая інтэлектуальная платформа значна зэканоміла камунікацыйныя выдаткі і павысіла прадукцыйнасць.

У пасёлку Дайсі горада Хучжоў, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай) інавацыйныя метады маркетынгу зрабілі касметычную прадукцыю яшчэ больш папулярнай. У апошнія гады пасёлак Дайсі засяродзіўся на стварэнні «касметычнага пасёлка». У ім сабрана 281 прадпрыемства па вытворчасці касметыкі і сумежных галін. Апроч продажаў прадукцыі праз прамыя трансляцыі, пасёлак актыўна развівае новыя спажывецкія сцэнарыі. Летась яго наведала больш за 2 мільёна турыстаў, тут ладзяць розныя мерапрыемствы, сярод якіх — культурны фестываль, прысвечаны ружы, фестываль моднага ладу жыцця, шопінг-фестываль касметыкі і іншыя акцыі, якія садзейнічаюць павелічэнню продажаў касметыкі.

Акрамя таго, пасёлак праз увядзенне льготнай палітыкі падтрымлівае прадпрыемствы ў стварэнні маркетынгавых сетак на міжнародных рынках, каб павысіць міжнародны ўплыў айчынных брэндаў касметыкі. У мінулым годзе экспарт кампаній-вытворцаў касметыкі і сродкаў для догляду за скурай, зарэгістраваных у Дайсі, вырас на 220,5% у параўнанні з 2022-м, прадукцыя прадавалася больш чым у 70 краінах і рэгіёнах свету.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.