Вы тут

За пяць месяцаў 2024 года ад знешніх прычын загінулі 42 дзіцяці


Асноўныя прычыны гібелі дзяцей ад знешніх прычын назвала журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Вікторыя Фіневіч, перадае БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

Так, асноўнымі прычынамі гібелі дзяцей ад знешніх прычын з’яўляюцца дарожна-транспартныя здарэнні, пажары, утапленні, падзенні з вышыні, злачынныя дзеянні і суіцыды.

«За пяць месяцаў 2024 года назіраецца трывожная тэндэнцыя, звязаная з гібеллю дзяцей. За названы перыяд у краіне ад знешніх прычын загінулі 42 дзіцяці. І гэта больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года», — адзначыла Вікторыя Фіневіч.

Яна падкрэсліла, што пытанні прафілактыкі гібелі і траўміравання дзяцей знаходзяцца на пастаянным кантролі Генеральнай пракуратуры і ўсіх зацікаўленых службаў. Аднак гарантаванне бяспекі дзяцей — галоўным чынам задача бацькоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.