Вы тут

Крычаўшчына стала пляцоўкай для выязнога семінара


На мінулым тыдні майстар-клас па тэме «Арганізацыя дзейнасці органаў мясцовага самакіравання ў сучасных умовах» давала Крычаўшчына. Менавіта яна стала пляцоўкай для выязнога семінара.


Удзел у ім прынялі старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, старшыні раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага, Хоцімскага і Шклоўскага раёнаў, прадстаўнікі самакіравання Крычаўскага раёна.

На прыкладзе аграгарадка Бацвінаўка было прадэманстравана, як тут працуюць з грамадскімі ініцыятывамі. Дэпутаты прынялі ўдзел у адкрыцці дзіцячай пляцоўкі, наведалі сярэднюю школу, пабывалі на возеры Бацвінаўка, дзе пра ролю мясцовага кіравання і самакіравання ў стварэнні працоўных месцаў і ўмоў для адпачынку расказаў мясцовы прадпрымальнік Сяргей Рагоўскі, завіталі ў вёску Нізкі, дзе разам з жыхарамі зроблена каплічка і купель, і далучыліся да богаслужэння з нагоды яе асвячэння. Усе гэтыя аб’екты ў Бацвінаўскім сельсавеце з’явіліся дзякуючы неабыякавым людзям, якія па-сапраўднаму любяць сваю радзіму і робяць для яе ўсё магчымае.

— Адна справа — патрабаваць грошы, зусім іншая — агучыць ідэю і прыняць удзел у яе рэалізацыі, — заўважыла старшыня Крычаўскага райсавета Ірына Пруднікава. — Такія семінары вельмі важныя для атрымання ведаў і распаўсюджвання свайго вопыту. Абменьвацца досведам вельмі важна.

У Крычаве ўдзельнікі ўсклалі кветкі на алеі Памяці ў Парку Перамогі, якая створана за кошт дабрачынных узносаў жыхароў і спонсарскай дапамогі. Падчас наведвання жамчужыны Крычаўшчыны, палаца Пацёмкіна — раённага гістарычнага музея, дэпутаты даведаліся пра дзейнасць Маладзёжнага парламента. Яго кіраўнік, дырэктар музея Уладзімір Мішчанка, расказаў пра тое, як грамадзянскія ініцыятывы дапамагаюць фарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю і ўдзельнічаць у развіцці раёна. На пленарным пасяджэнні, якое прайшло на базе музея, былі заслуханы даклады пра сучасныя падыходы ў інфармацыйна-тлумачальнай рабоце з насельніцтвам і важнасць грамадзянскіх ініцыятыў у развіцці сельскіх тэрыторый. Дэпутаты падсумавалі вынікі семінара і намецілі новыя планы.

Наступны семінар пад старшынствам кіраўніка аблсавета Аляксандра Гарошкіна адбудзецца ў Шклоўскім раёне ўжо на гэтым тыдні. Тэма ўсё тая ж — «Арганізацыя дзейнасці органаў мясцовага самакіравання ў сучасных умовах». У семінары прымуць удзел кіраўнікі раённых сельскіх Саветаў Шклоўскага, Горацкага, Дрыбінскага, Мсціслаўскага, Круглянскага, Слаўгарадскага раёнаў. Праграма будзе не менш цікавая і насычаная. Удзельнікі наведаюць тры сельсаветы — Гарадзішчанскі, Славенскі і Гарадзецкі, разгледзяць шэраг жыццёва важных для развіцця сельскіх тэрыторый пытанняў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта krіchev.gov.by

Загаловак у газеце: Вопыт з выездам на месца

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.