У парадзе да Дня Незалежнасці будуць удзельнічаць толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Сяргей Томчык, перадае БелТА.
На аэрадроме Ліпкі прадаўжаецца падрыхтоўка механізаванай калоны да ваеннага парада войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Усяго ў складзе механізаванай калоны прымуць удзел больш як 250 адзінак розных узораў тэхнікі, у тым ліку больш за 30 новых узораў. У парадзе прымуць удзел перспектыўныя ўзоры тэхнікі, якія распрацаваны прадпрыемствамі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта», — сказаў Сяргей Томчык.
У парадзе будуць удзельнічаць толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі, яны пройдуць у складзе 26 парадных разлікаў механізаванай калоны. Першым пройдзе парадны разлік, які складаецца з 10 легендарных танкаў Т-34. У парадзе да Дня Незалежнасці ўпершыню прымуць удзел аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М».
Цяпер удзельнікі парада трэніруюцца тройчы ў тыдзень: першая калона — на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры, механізаваная калона — на аэрадроме Ліпкі.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.