Вы тут

У БДУ прайшлі спаборніцтвы праграмістаў


У Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшлі спаборніцтвы праграмістаў, дзе сем каманд сталічных універсітэтаў вырашалі практыкаарыентаваныя задачы па інфармацыйнай бяспецы. Правесці алімпіяду па названай тэме сярод студэнтаў ВНУ (арганізатарам яе выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) — рашэнне своечасовае і актуальнае, бо ў сённяшніх рэаліях інфармацыйная бяспека з’яўляецца тым падмуркам, які забяспечвае нацыянальную абарону краіны.


— Айчынны рынак інфармацыйных тэхналогій вельмі зацікаўлены ў маладых, таленавітых спецыялістах. Менавіта таму прыемна бачыць сярод удзельнікаў алімпіяды найлепшых прадстаўнікоў вядучых універсітэтаў Беларусі, — такімі словамі вітаў удзельнікаў «Securіty challenge» першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч.

На інтэлектуальныя спаборніцтвы свае каманды вылучылі найлепшыя ВНУ сталіцы, а ў камандах сабраліся найлепшыя прадстаўнікі гэтых універсітэтаў у галіне інфармацыйнай бяспекі. Першы прарэктар БДУ Дзмітрый Курловіч падкрэсліў, што такая канкурэнцыя матывуе ўдзельнікаў на перамогу, памнажае вопыт для іх далейшай прафесійнай дзейнасці. Ён выказаў спадзяванне, што ў будучыні алімпіяда можа набыць статус міжнароднай.

Зборныя каманды на працягу васьмі гадзін вырашалі заданні па праверцы на базавыя веды мовы праграмавання Python, дэманстравалі навыкі валодання прыладай версіявання Gіt, работы з блакнотамі Jupyter, а таксама стварэння серверных вэб- і шматпрацэсных дадаткаў, чэргаў для перадачы паведамленняў і іншыя.

Перад пачаткам спаборніцтваў хлопцы дзяліліся сваімі адчуваннямі. Студэнт трэцяга курса ФПМІ Арцём Галян лічыць алімпіяду не толькі сур’ёзнай праверкай ведаў, але і добрай магчымасцю праявіць свае навыкі, умацаваць упэўненасць у сабе і матыватарам ісці наперад. Каманда, паводле слоў яе ўдзельнікаў, рыхтавалася да спаборніцтваў сур’ёзна, удумліва і адказна. І вынік не прымусіў сябе чакаць — Кубак «Securіty challenge»! На другой ступені п’едэстала — каманда БДУІР і яе ўдзельнікі — студэнты факультэта інфармацыйнай бяспекі, а «бронза» дасталася зборнай БДТУ са студэнтаў факультэта інфармацыйных тэхналогій.

Усе ўдзельнікі алімпіяды ў поўнай меры прадэманстравалі свае даследчыя навыкі, нетрывіяльнае мысленне і веды ў галіне інфармацыйнай бяспекі. У працэсе спаборніцтваў было два блокі: тэарэтычны, дзе правяраліся ўжо існуючыя навыкі, і практычны, дзе канкурсанты дэманстравалі, наколькі яны гатовы да выклікаў сучаснасці, сутыкнуўшыся з канкрэтнымі задачамі і праблематыкай абароны інфармацыі.

Загаловак у газеце: Рыцары інфармацыі

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.