Вы тут

Як прайшлі «Адкрытыя веды» ў Мінску


Інфармацыйна-асветніцкі праект «Адкрытыя веды» па тэме «Беларусь будучыні» прайшоў у Мінску ў гандлёвым цэнтры «Сталіца». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 600 маладых людзей, яшчэ каля 800 студэнтаў і навучэнцаў горада далучыліся з дзевяці студый, якія працавалі ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.


— Грандыёзны праект «Беларусь будучыні» — гэта цудоўная магчымасць данесці да нашага пакалення той складнік нашай краіны, які існуе сёння, пагаварыць пра планы на заўтра і ўвогуле паказаць моладзі, што ў Беларусі ёсць шмат усяго, што маладыя людзі павінны захаваць і, вядома ж, прымножыць, — адзначыў падчас мерапрыемства адзін са спікераў, намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Рэспублікі Беларусь Іван Буча.

Яскравым было таксама выступленне генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна. Ён засяродзіў увагу на праектах, якія робяць самае вялікае кніжнае сховішча ў краіне больш даступным для любога карыстальніка.

— Працуем над тым, каб у цэлы шэраг нашых памяшканняў не быў патрэбны чытацкі білет, каб гэта было максімальна адкрытае асяроддзе, якое дазволіць арганізаваць інтэлектуальны вольны час. Спадзяюся, у наступным годзе ўвесь першы паверх бібліятэкі стане безбар’ерным, — заявіў ён.

Асабліва хвалявалі моладзь пытанні штучнага інтэлекту. Сваім меркаваннем на гэты конт падзяліўся намеснік начальніка Сакратарыята Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій Кірыл Залескі. Паводле яго слоў, штучны інтэлект у адным месцы адбірае працоўныя месцы, у іншым стварае іх.

— Нейкія прафесіі сыдуць, іншыя, якія патрабуюць інтэлектуальнай падрыхтоўкі і самаразвіцця, прыйдуць. Патрэбны будуць не працоўныя рукі, а працоўныя галовы, — заключыў ён.

Прыемным дадаткам да мерапрыемства стала выступленне творчых калектываў сталіцы, а таксама розныя выставы, сярод якіх «100 ідэй для Беларусі», інавацыйныя распрацоўкі студэнтаў БДУ і БДУІР, праекты навучэнцаў Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.